Упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі «Маладому фронту», спаслаўшыся на неадпаведнасьці ў статуце.

Як паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту», Мін’юст спаслаўся на тое, што згодна са статутам, пададзеным на рэгістрацыю, вышэйшым кіраўнічым органам руху зьяўляецца Цэнтральная Рада. Тым часам 7 траўня адбывалася паседжаньне ўстаноўчага сходу (як гэта патрабуе заканадаўства), а не Цэнтральнай Рады (фармальна яшчэ не створанай арганізацыі).

Маладафронтаўцы лічаць адмову цалкам незаконнай і ў панядзелак зьбіраюцца абскардзіць рашэньне.

Рашэньне аб нерэгістрацыі руху было прынятае напярэдадні судовага працэсу над актывістамі «Маладога фронту», якіх будуць судзіць менавіта за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Судовы працэс над Настай Палажанкай, Барысам Гарэцкім, Алегам Корбанам, Зьмітром Хведаруком, а таксама Аляксеем Янушэўскім, які цяпер знаходзіцца ў Чэхіі, распачнецца ў 10.00 у панядзелак 28 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?