Сёньня Вольга Дзмітрук паведаміла карэспандэнту homiel.org, што знаходзіцца ва Ўпраўленьні КДБ па Гомельскай вобласьці. Пасьля гэтага да яе немагчыма было датэлефанавацца
Пасьля той размовы Вольга нешматслоўная: «Гутарка скончылася, усё нармальна». На пытаньне, чаго тычылася размова, адказала што удакладнілі некаторыя нязначныя акалічнасьці.
Нагадаем, што10 красавіка ў Гомелі, ля цырку, Вольгу затрымалі міліцыянты ў цывільным. Дзяўчына прыехала тады з Польшчы на велікодныя сьвяты. Яе дапытвалі пра гомельскіх моладзевых актывістаў, што навучаюцца за мяжой. Ёй прапаноўвалі супрацоўніцтва і пагражалі праблемамі са здароўем.
12 красавіка Тацьцяну Дзьмітрук, маці Вольгі, нечакана выклікаў на працу начальнік. Яна працуе ў мясцовай больніцы. У кабінэце невядомы мужчына, які назваўся гомельскім супрацоўнікам газэты «Советская Белоруссия», спрабаваў весьці гутарку пра дачку. Пасьля сыходу невядомага ў жанчыны пачаліся праблемы на працы.
На дадзены момант Вольга Дзьмітрук вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага.