У хаце дэпутата Мастоўскага раённага і Луньненскага сельскага саветаў Аляксандра Пудаўкіна (Партыя камуністаў) прайшоў ператрус. Сканфіскавалі сыстэмны блёк кампутара, распытвалі, скуль у яго агітацыйныя матэрыялы за Мілінкевіча. Аказалася, ён праходзіць сьведкам па справе «Дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі» (справа «Партнэрства»). Сёньня яго выклікалі на допыт да сьледчага.

Падазраваным па справе праходзіць хлопец з Мастоў Зьміцер Панасік.

А.Пудаўкін заявіў «Нашай Ніве», што кампутар яму паабяцалі вярнуць. Камуніст шкадуе, што такім чынам яго адцягнулі ад назіраньня за галасаваньнем сёньня. Ён мае назіраць за ходам галасаваньня ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0