Беларускія дзяўчаты не бяруць удзел у фінале 56‑га міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет», які пройдзе 28 мая ў сталіцы Мексікі. У фінале заяўлены канкурсанткі з больш чым 70 краін.

Як паведаміла БелаПАН кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярожнікава, звязана гэта не з тым, што ў Беларусі адсутнічаюць дастойныя кандыдатуры, а з «сур’ёзнымі расходамі, якія неабходныя для падрыхтоўкі і ўдзелу канкурсанткі». Расходы звязаны з купляй ліцэнзіі на ўдзел у конкурсе, праездам, пражываннем, падрыхтоўкай касцюмаў і г.д. Паводле яе слоў, беларускія спонсары не выказалі жадання садзейнічаць паездцы на гэты конкурс. Ліцэнзія ж на права ўдзелу ў «Міс Сусвет» амаль у 30 разоў даражэйшая, чым на права ўдзелу ў конкурсе «Міс Еўропа», на які неаднаразова ездзілі беларускія дзяўчаты.

Фінал конкурсу «Міс Сусвет — 2007» пакажа 28 мая ў 21.40 Першы тэлеканал, паведамляе прэс‑служба Белтэлерадыёкампаніі. Фінал будзе пабудаваны на традыцыйных конкурсах‑візітках: дэфіле дзяўчат у купальніках, вячэрніх сукенках і нацыянальных касцюмах.

Пераможца фіналу заключае эксклюзіўны кантракт з кампаніяй «Miss Universe Organization», што належыць амерыканскаму тэлеканалу NBC і мільянеру Дональду Трампу. На працягу года каралева прыгажосці будзе прадстаўляць інтарэсы «Miss Universe Organization».

Згодна з інфармацыяй арганізатараў конкурсу «Міс Сусвет — 2007», бюджэт гэтага маштабнага мерапрыемства складае 15 млн. долараў. Карону пераможцы ўручыць уладальніца тытулу «Міс Сусвет — 2006» пуэртарыканка Зулейка Рывера Мендоcа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?