Каля 60 адсоткаў школаў і дзіцячых садкоў Польшчы бяруць у аўторак удзел у двухгадзінным папераджальным страйку. Настаўнікі патрабуюць павелічэньня выдаткаў на адукацыю і 20‑адсоткавага падвышэньня заробкаў.

Страйк будзе праходзіць падчас дзьвюх першых гадзін заняткаў. Саюз польскага настаўніцтва заклікае бацькоў, каб тыя не прыводзілі ў гэты час сваіх дзяцей у школы і садкі. У некаторых школах настаўнікі ў знак падтрымкі пратэсту апрануць ў гэты дзень чорныя кашулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?