Студэнта праграмы Каліноўскага Яўгена Скрабутана затрымалі сёньня ўранку на чыгуначным вакзале ў Горадні — памежнікаў зацікавілі паперы, якія хлопец, дэлегат апошняга Кангрэсу дэмсілаў, вёз з сабою ў Польшчу. Па яго словах, гэтыя паперы ня маюць асаблівай вартасьці і былі даступныя кожнаму ўдзельніку форуму. Мытнікі канфіскавалі дакумэнты, аб чым быў складзены пратакол. Затым прыехалі супрацоўнікі КДБ на чале з капітанам Жывушкам. Зь Яўгенам каля гадзіны гутарылі, распытваючы пра яго ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, у несанкцыяваных акцыях супраць руйнаваньня стрых будынкаў у Горадні. Па словах капітана Жывушкі, у КДБ ведаюць зь кім і пра што Скрабутан гаворыць і нават аб чым думае. Пасьля гутаркі каліноўца адпусьцілі, паабяцаўшы пасадзіць яго на бліжэйшы цягнік.

«Мяне рэгулярна затрымліваюць на мяжы незалежна ад таго, ці еду я за мяжу, ці адтуль вяртаюся» — кажа Яўген. Яму неаднойчы даводзілася начаваць праз гэтыя затрыманьні на памежных пераездах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?