У ГОМЕЛІ ЗАТРЫМАНЫ КІРАЎНІК АБЛАСНОГА ШТАБА А.МІЛІНКЕВІЧА

У Гомелі затрыманы Уладзімір Кацора - кіраўнік абласнога выбарчага штаба лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

Як паведаміў БелаПАН намеснік кіраўніка абласнога штаба Уладзімір Сякерка, затрыманне адбылося 18 сакавіка паміж 20 і 21 гадзінамі, калі У.Кацора вяртаўся дахаты. Да яго падыйшоў малады чалавек у цывільным. "Паміж імі адбылася размова. Праз некалькі секунд з'явіліся міліцыянеры. Малады чалавек абвінаваціў Кацору ў тым, што той пачаў абражаць яго нецэнзурнымі словамі", - сказаў У.Сякерка.

Паводле яго інфармацыі, зараз У.Кацора знаходзіцца ў 2-м аддзяленнні Чыгуначнага РАУС Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0