Пра гэта сьведчаць вынікі спэцыяльнага дасьледаваньня, праведзенага Эўрапейскай сацыялягічнай службай (Эўрабаромэтар). Пераважная большасьць эўрапейцаў (88%) падтрымліваюць ідэю забароны паленьня ў зачыненых службовых і працоўных памяшканьнях, а таксама ў грамадзкіх месцах. Большасьць эўрапейцаў лічаць, што паленьне трэба забараніць у барах (62%) і рэстарацыях (77%).

Траціна эўрапейскіх курцоў на працягу апошніх 12 месяцаў спрабавалі адмовіцца ад шкоднай звычкі. Частка тых зь іх, хто менш чым праз два месяцы вярнуўся да паленьня, складае 70%.

Паводле дадзеных экспэртаў, 650 тысячаў эўрапейцаў штогод паміраюць ад хваробаў, выкліканых паленьнем. 80 тысячаў грамадзянаў ЭЗ паміраюць з‑за хваробаў, выкліканых пасыўным паленьнем.

31 студзеня гэтага году Эўрапейская Камісія прыняла Зялёную кнігу « На шляху да Эўропы бяз тытуню», выступіўшы з шэрагам сваіх прапановаў па барацьбе з распаўсюджваньнем паленьня ў Эўразьвязе.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0