Пра гэта паведаміў адвакат Дзяніса Дзянісава Пётр Каваленка. Праўда, ён ня мае пакуль афіцыйных дакумэнтаў на гэты конт.

Нагадаем, што супраць Дзянісава Дзянісава і Тацяны Елавой была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 342 КК (арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражала трохгадовае турэмнае зьняволеньне. Затрымалі Дз. Дзянісава 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2.

11 красавіка Дзянісава выпусьцілі пад грашовы заклад.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0