Cпыненыя крымінальныя справы супраць актывістаў Аляксандра Урыўскага, Аляксандры Ясюк, Натальлі Старасьцінай. Каб прыйсьці да такой высновы сьледчаму спатрэбілася роўна два месяцы.

Нагадаем, што дэмакратычная актывістка з Барысава Аляксандра Ясюк была затрыманая ўвечары 22 сакавіка. У яе знайшлі налепкі з заклікам удзельнічаць у акцыі 25 сакавіка, што стала падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы. Аляксандар Урыўскі таксама быў затрыманы 22 сакавіка ўвечары. Усе актывісты абвінавачваліся ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак або актыўны ўдзел у іх» пад час сьвяткаваньня Дня Волі

Раней, у сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях актывістаў складу злачынства ў часе правядзеньня Дня Волі, была спыненая крымінальная справа ў дачыненьні да палітыка Вячаслава Сіўчыка.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0