Аляксандар Мілінкевіч прагаласаваў сёньня на выбарчым участку №13 на вул. Чэхава ў Менску. Кандыдат і ягоная жонка былі ў сініх шаліках. “Я галасаваў за свабоду, праўду і справядлівасьць, і сёньня я прыйду разам з народам на плошчу, каб падвесьці вынікі галасаванбня”, -- сказаў Мілінкевіч. Галасаваньне Мілінкевіча асьвятлялі больш за сто журналістаў. “Я веру, што краіна зробіць правільны выбар між мінулым і будучыняй”, — заявіў кандыдат. Ён ізноў падкрэсьліў, што плянаваны выхад на плошчу будзе мірны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0