1) Просім усіх чытачоў «Нашай Нівы» як найхутчэй даслаць у Рэдакцыю свае адрасы і тэлефоны.
2) Просім усіх чытачоў да 30 сьнежня пералічыць на рахунак газэты прыватнае ахвяраваньне з разьліку 6 000 рублёў на месяц. Гэтага будзе досыць для выхаду і дастаўкі газэты. У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разбор
ліва пазначайце Ваш паштовы адрас. Не памыліцеся ў адрасе, калі ласка. Тыя, хто перакажа 18 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 36 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.
Улічыце, што пры перасылцы грошай паштовым пераказам пошта зьбірае дадаткова 3%, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» з Вас будуць дадаткова спаганяць 2%.
У «НН» у 2006 годзе Вы знойдзеце ўсе навіны беларускага жыцьця, аб’ектыўную інфармацыю і вострыя камэнтары да актуальных падзеяў, а таксама абвесткі, фэльетоны, літаратуру... Чакаюцца скандалы, сэнсацыі і вострыя сюжэты. Дык ахвяруйце!
❏
Дзякуй за ахвяраваньні на выданьне «НН»:
Тацяне Б. зь Менску
Уладзімеру А. зь Менску
Аляксею Ш. зь Менску
Але Т. зь Менску
Лідзіі С. з Гомеля
Міхасю Б., які цяпер у Брытаніі
Сыльвэстру Б. , які цяпер у Брытаніі
Галіне Б. , якая цяпер у Брытаніі
Міколу С., які цяпер у Брытаніі
Узор запаўненьня блянкаў