Эўрапейскі Парлямэнт і Рада ЭЗ падтрымалі праект дырэктывы «Аўдыёвізуальныя мэдыя‑паслугі бязь межаў», прапанаваны Эўрапейскай Камісіяй.

Асноўнай мэтай дырэктывы ёсьць адаптацыя эўрапейскай нарматыўнай базы, што рэгулюе рынак аўдыёвізуальных паслугаў, да новых тэхналягічных тэндэнцыяў. Асноўная ўвага дырэктывы надаецца адаптацыі эўрапейскіх нормаў да канвэргенцыі розных тыпаў мэдыяў: тэлевізіі, сеткі Інтэрнэт, мабільнай сувязі, паслугаў па прынцыпу «аплата‑за‑прагляд» ( pay‑per‑view ) і «відэа‑па‑замове» ( video‑on‑demand ).

Падмурак новай дырэктывы складаюць тры прынцыпы: зьмяншэньне рэгулятарнага грузу на ўсе аўдыёвізуальныя мэдыя‑паслугі, спрашчэньне і мадэрнізацыя правілаў, што рэгулююць тэлерэкляму, і паляпшэньне доступу людзей з праблемамі слыху і зроку да аўдыёвізуальных мэдыя‑паслугаў.

Цяперашняя дырэктыва ёсьць удасканаленьнем дырэктывы «Тэлевізія бязь межаў», прынятай у 1989 годзе і абноўленай у 1997 годзе. Новая дырэктыва ўступіць у сілу напрыканцы 2007 году.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0