Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град. Вецер паўднёва‑ўсходні, 5‑10 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +14‑19°С, днём +25‑31°С, па захадзе +19‑24°С.

У Мінску 31 мая пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, навальніца. Днём у асобных раёнах град. Вецер паўднёва‑ўсходні, 5‑10 м/с, пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +16‑18°С, днём +26‑28°С.

У наступныя двое сутак, 1‑2 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, 5‑10 м/с, пры навальніцах месцамі парывы да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +14‑20°C, днём +25‑31°C, у заходніх раёнах +21‑24°C.

2 чэрвеня ў многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, 6‑11 м/с, месцамі парывы да 15‑20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10‑16°C, па паўднёвым уходзе да +20°C, днём +18‑25°C, па поўдні да +28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?