Сёння ўначы невядомымі кіслатой зноў быў пашкоджаны аўтамабіль лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Гэта ўжо чацьвёрты выпадак знішчэння прыватнай ўласнасці палітыка за апошнія паўгады. Па факце здарэння Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў праваахоўныя ворганы. У гэтыя хвіліны міліцыянты праводзяць агляд месца здарэння і пашкоджання аўтамабіля.

Нагадаем, што 23 красавіка злачынцы прабілі колы і размалявалі кузаў у аўтамабіле, які належыць жонцы Аляксандра Мілінкевіча. 25 сакавіка бягучага году, у дзень правядзення акцыі Дня Волі, невядомымі кіслатой быў пашкоджаны дах і люк аўтамабіля Аляксандра Мілінкевіча.

Яшчэ раней, у лістападзе мінулага году, падчас сустрэчы з актывістамі горада Ліда, «невядомыя» распісалі аўтамабіль лідэра дэмакратычных сіл чырвона‑зялёнай фарбай.

Milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0