СПАЧУВАНЬНЕ
Выказваю глыбокае спачуваньне сям’і Ўладзі Каткоўскага. Нягледзячы на свой кароткі век, ваш сын і брат зрабіў вельмі шмат для сваёй Бацькаўшчыны! Па ім застанецца доўгая і сьветлая памяць ня толькі ў тых, хто ведаў яго асабіста, але й тых, хто, дзякуючы яму, празь сеціва далучаўся і далучаецца да беларушчыны. З глыбокімі спачуваньнямі, Алесь Лагвінец
БАСОВІШЧА
Жадаючыя запісацца на паездку на рок‑фэст «Басовішча», тэлефануйце: 622‑57‑20, 578‑97‑08
ТАМАДА
24 жнiўня адбудзецца вясельле з нагоды шлюбу. Патрэбны добры тамада. Разгледзiм усе прапановы. Т.: 307‑22‑15 (Арцём), 119‑84‑66 (Iрына)
ВІТАНЬНІ
Вiншую найлепшага татачку ва ўсiм сьвеце — Алеся Ложачнiка з Днём Народзiнаў! Хай жыцьцё нясе толькi замiлаваньне, шчырасьць i добры настрой. Дачка Даша
КАНТАКТЫ
8 чэрвеня з 17 да 19 на ўправе БНФ аўтограф і фотасэсія гурту NRM з нагоды выхаду новага альбому «06». Уваход вольны.
Ці ёсьць у Воршы беларускамоўныя суполкі? (літаратурныя ці яшчэ якія. А то ж няма з кім размаўляць на роднай мове!!!!!!!!!!) [email protected]
КНІГІ, МУЗЫКА
Новы альбом N.R.M.! Т.: 649‑08‑88. Таксама пытайцеся ў незалежных распаўсюднікаў
Падкажыце, дзе можна знайсьці/набыць копіі (DVD ці video) экранізаваныя творы беларускай клясыкі, напрыклад, «Дзікае паляваньне караля Стаха» ды іншыя фільмы. [email protected]
ПРАЦА
Дзяўчына‑філялягіня шукае любую працу, зьвязаную з тэкстамі. Вялікі вопыт працы. Т.: 174‑98‑91
СЯБРОЎСКІЯ ПАДАРОЖЖЫ
Зьміцер Касьпяровіч запрашае ў падарожжа «Браслаўскі край» 3 чэрвеня (нядзеля) па маршруце: Менск‑Мосар‑Слабодка‑Плюсы‑Браслаў‑Браслаўскія азёры‑Опса‑Пеліканы‑Дрысьвяты‑Менск. 22‑25 чэрвеня: Львоў і замкі. 13‑16 ліпеня: Грунвальд‑Мальбарк‑Гданьск. Т.: 292‑54‑58; GSM 622‑57‑20; 509‑12‑16