Сёньня ў Менскую абласную пракуратуру былі выкліканыя Наста Азарка (Нясьвіж) і Павал Красоўскі (Жодзіна) па справе салігорскага актывіста «Маладога фронту» Івана Шылы. Алесь Пікула і Мікола Гароднікаў з Баранавічаў былі выкліканыя ў гарадзкі КДБ па справе Яраслава Грышчэні, якому ўчора споўнілася 18 гадоў.

Нагадаем, што Іван Шыла і Яраслаў Грышчэня зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе па артыкуле 193 «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі».

Нагадаем, што ў аўторак пасьля надзвычай хуткага судовага працэсу быў вынесены прысуд пецярым «маладафронтаўцам». Зьміцер Хведарук атрымаў 40 базавых велічынь, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Барыс Гарэцкі — 30, Наста Палажанка — перасьцярогу.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0