Кар. «НН» Зьміцер Дрыгайла прысутнічае на ўчастку для галасаваньня №23, што месьціцца ля Міністэрства абароны. Пры ім было апытана 30 чалавек. Толькі 4 з 30, гэта значыць, 13,3% апытаных пагадзіліся сказаць пра свой выбар. Два былі за Лукашэнку і столькі ж – за Мілінкевіча.

Такая нізкая гатоўнасьць адказваць сьведчыць пра пануючы ў грамадзтве страх.

Між тым агенцтва «Мэдыяфакт-Эка» (ранейшы «Экаом») у Палацы Рэспублікі працягвае паведамляць нібыта вынікі свайго экзыт-полу, паводле якіх за Лукашэнку галасуюць 82, а за апазыцыйных кандыдатаў – 1–2% выбарцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0