Штодня ў Сеціве па справах ці дзеля проста цікавага баўлення часу бываюць 5,2% беларусаў, некалькі разоў на тыдзень – 9,9%, на месяц – 10,9%, на год – 4%.

58,3% насельніцтва інтэрнетам не карыстаюцца. Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага НІСЭПД, ёсць і такія, хто наогул не ведае, што гэта такое (10,5%).

Тым, хто ходзіць у інтэрнет, задалі пытанне пра тое, якія сайты яны наведваюць часцей за ўсё (магчыма было даць некалькі адказаў). 24,6% інтэрнетчыкаў адказалі, што расейскія, 20,2% – беларускія, 9,9% – еўрапейскія, 1,3% – амерыканскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?