Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жозе Мануэль Бароза выказаў удзячнасць лідэру дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу за падтрымку намаганняў Еўрапейскага Саюзу ў справе адкрыцця прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі.

«Мы падзяляем вашую пазіцыю, што гэты доўгачаканы адказ на нашую прапанову з’яўляецца станоўчым крокам, які дазволіць павялічыць прысутнасць ЕС у Беларусі і ўзмацніць нашыя кантакты з беларускай грамадзянскай супольнасцю,» — гаворыцца ў лісце кіраўніка Еўракамісіі да лаўрэата прэміі Сахарава.

Жозе Мануэль Барозу запэўніў Аляксандра Мілінкевіча, што Еўрапейскі Саюз даў ясна зразумець беларускім уладам, што ён працягвае чакаць прыняцця канкрэтных мераў па дэмакратызацыі краіны, павазе правоў чалавека, асабліва вызваленне ўсіх палітвязняў, гарантаванне свабоды слова і свабоды СМІ, стварэнне адпаведных умоваў для развіцця НДА

«Цяпер Еўракамісія вядзе перамовы адносна метадаў арганізацыі Прадстаўніцтва на аснове Пагаднення аб стварэнні Прадстаўніцтва ад лістапада 2005 года», — адзначыў Жозе Мануэль Барозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?