Паводле інфармацыі «Газеты выборчай», беларускія ўлады вынайшлі спосаб, як вызваліць палітвязняў, чаго вымагае Еўропа, але пры гэтым не прызнаўшы, што гэтыя самыя палітвязні ёсць як такія.

Як вядома, афіцыйны Мінск кажа, што апазіцыйныя лідэры зняволеныя выключна па крымінальных артыкулах.

«Газета Выборча» піша, што рыхтуецца праект указа прэзідэнта пра амністыю, прымеркаваную да 3 ліпеня, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаецца Дзень Незалежнасці і Дзень Рэспублікі. На волю могуць выйсці і шэраг зняволеных апазіцыянераў, у тым ліку Аляксандр Казулін, які браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах‑2006.

Але спраўдзіць гэтую інфармацыю ў Міністэрстве унутраных справаў Беларусі не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?