Увечары ў пятніцу на Нямізе некалькі дзясяткаў навучэнцаў вынесьлі сымбалічную труну з надпісам: “Ільготы”. Наперадзе пахавальнае працэсіі несьлі вялікі льготны талёнчык у чорнай рамцы.

Міліцыянты разагналі акцыю. Пяць чалавек затрымана і трапілі ў Цэнтральны РУУС.

Акцыя пратэсту супраць адмены льготаў адбылася таксама ў Магілёве. У ёй узялі ўдзел актывісты Саюзу левых сілаў і АГП. Таксама ёсьць затрыманьні, паведамляе радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?