2 чэрвеня ў Горадні а 20‑й гадзіне на мосьце цераз Нёман, які зьбіраюцца зносіць, моладзевыя актывісты запалілі сьвечкі і вывесілі расьцяжку з надпісам «Абарані свой горад!».
Міліцыя затрымала 5 чалавек: Кацю Галіцкую, Зьмітра Лісіенку, Ільлю й Івана Шылаў (14 і 16 гадоў), Андрэя Ігнатовіча.
Расьцяжка віселя каля 5 хвілін.
Як паведаміла прэсавая служба моладзі БНФ, затрыманых пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны, узялі тлумачэньні й адпусьцілі без складаньня пратаколу.
Фота Арсенія Пахомава
0
0
0
0
0
0