Па словах прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Жазэ‑Мануэля Барозу, у 2007 годзе Эўрапейская камісія выдзеліць 100 млн. эўра ў бюджэт Сусьветнага фонду па барацьбе з ВІЧ/СНІД, тубэркулёзам і малярыяй.

На працягу наступных трох год (2008‑2010) штогадовы ўнёсак Эўрапейскай Камісіі складзе 100 млн. эўра. Такім чынам, за чатыры гады Камісія выдзеліць у бюджэт Сусьветнага фонду 400 млн. эўра (больш за 540 млн. даляраў ЗША).

Па словах Жазэ‑Мануэля Барозу, «Эўрапейская Камісія — адзін зь лідэраў сусьветнай барацьбы зь ВІЧ/СНІД, тубэркулёзам і малярыяй». Цяперашні ўнёсак Камісіі ёсьць часткай «адданасьці Эўразьвязу ідэі падтрымкі найбольш бедных і безабаронных пластоў насельніцтва», — адзначыў Прэзыдэнт Эўрапейскай Камісіі.

Сусьветны фонд па барацьбе зь ВІЧ/СНІД, тубэркулёзам і малярыяй ( Global Fund to fight HIV/AIDS, tuberculosis and malaria ) — гэта ўнікальны фінансавы інструмэнт, што дапамагае больш бедным краінам змагацца з гэтымі хваробамі. Фонд ажыцьцяўляе свае праграмы ў больш, чым 136 краінах сьвету.

Паводле ацэнак экспэртаў, на працягу апошніх год праграмы Фонду дапамаглі выратаваць жыцьцё амаль двум мільёнам чалавек. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду звыш аднаго мільёну ВІЧ‑інфікаваных людзей, якія жывуць у розных краінах сьвету, могуць карыстацца неабходнымі лекамі, а таксма каля 3‑х млн. хворых на туберкулёз і каля 23 млн. хворых на малярыю атрымліваюць лячэньне.

За апошнія гады Эўрапейская Камісія прадаставіла ў бюджэт Фонду 522 млн. эўра.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0