ЭЎРАПЕЙСКАЯ КАНВЭНЦЫЯ АБ АБАРОНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

 

Артыкул 21 3/

1. Чальцы Камiсii абiраюцца Камiтэтам Мiнiстраў абсалютнай большасьцю галасоў са сьпiсу, складзенага Прэзыдыюмам Парлямэнцкай Асамблеi; кожная група прадстаўнiкоў Высокiх Дамоўных Бакоў у Парлямэнцкай Асамблеi вылучае трох кандыдатаў, два зь якiх абавязкова зьяўляюцца грамадзянамi дзяржавы, якую прадстаўляе гэтая група.

2. У той ступенi, у якой гэта магчыма зрабiць, гэтая ж працэдура выкарыстоўваецца пры камплектаваньнi Камiсii ў тым выпадку, калi iншыя дзяржавы ў далейшым становяцца ўдзельнiкамi Канвэнцыi, а таксама пры запаўненьнi вакансiяў, якiя адкрываюцца.

3. Кандыдаты мусяць валодаць высокiмi маральнымi якасьцямi й адпавядаць патрабаваньням, якiя прад’яўляюцца пры прызначэньнi на высокiя судовыя пасады, альбо мець прызнаны аўтарытэт у пытаньнях унутранага цi мiжнароднага права.

Артыкул 22 */

1. Чальцы Камiсii абiраюцца на шасьцiгадовы тэрмiн. Яны могуць быць перавыбраныя. Аднак паўнамоцтвы сямi чальцоў зь лiку абраных на першых выбарах спыняюцца па сканчэньнi трох гадоў з моманту абраньня.

2. Чальцы Камiсii, паўнамоцтвы якiх спыняюцца ў канцы першага трохгадовага пэрыяду, вызначаюцца паводле жэрабя Генэральным сакратаром Рады Эўропы адразу пасьля завяршэньня першапачатковых выбараў.

3. З тым, каб па магчымасьцi забясьпечыць абнаўленьне складу Камiсii напалову кожныя тры гады, Камiтэт Мiнiстраў можа да правядзеньня любых наступных выбараў прыняць рашэньне аб тым, каб тэрмiн цi тэрмiны паўнамоцтваў аднаго цi некалькiх абiраных чальцоў складуць ня шэсьць гадоў, а iншы пэрыяд, але ня больш за дзевяць i ня менш за тры гады.

4. У выпадках, калi вырашаецца пытаньне аб большым тэрмiне паўнамоцтваў, i Камiтэт Мiнiстраў ужывае папярэднi пункт, Генэральны сакратар вызначае тэрмiны паўнамоцтваў паводле жэрабя адразу пасьля выбараў.

5. Чалец Камiсii, абраны для замяшчэньня iншага чальца, тэрмiн паўнамоцтваў якога яшчэ ня скончаны, займае гэтую пасаду на працягу тэрмiну, што застаўся да сканчэньня паўнамоцтваў яго папярэднiка.

6. Чальцы Камiсii займаюць свае пасады аж да самай замены. Пасьля замены яны працягваюць займацца тымi пытаньнямi, якiя ўжо знаходзяцца на iхнiм разглядзе.

Артыкул 23 4/

Чальцы Камiсii асабiста ўдзельнiчаюць у працы Камiсii. На працягу ўсяго тэрмiну, калi чальцы займаюць пасаду, яны ня мусяць прымаць на сябе выкананьне функцыяў, несумяшчальных з патрабаваньнямi да гэтай пасады — незалежнасьцю, бесстароннасьцю й незанятасьцю iншымi справамi.

Артыкул 24

Любы Высокi Дамоўны Бок можа перадаць у Камiсiю праз Генэральнага сакратара Рады Эўропы пытаньне пра любое меркаванае парушэньне палажэньняў Канвэнцыi iншым Высокiм Дамоўным Бокам.

Артыкул 25

1. Камiсiя можа атрымлiваць пэтыцыi, адрасаваныя Генэральнаму сакратару Рады Эўропы ад любой асобы, недзяржаўнай арганiзацыi цi групы асобаў, якiя сьцьвярджаюць, што яны сталi ахвярамi парушэньня iхнiх правоў, якiя выкладзеныя ў гэтай Канвэнцыi, адным з Высокiх Дамоўных Бакоў. Гэта магчыма пры ўмове, што Высокi Дамоўны Бок, на якi пададзеная скарга, абвясьцiў, што ён прызнае кампэтэнцыю Камiсii атрымлiваць такiя пэтыцыi. Тыя з Высокiх Дамоўных Бакоў, што зрабiлi такую заяву, абавязваюцца нiякiм чынам не перашкаджаць эфэктыўнаму выкананьню гэтага права.

2. Такiя заявы могуць быць зробленыя на пэўны прамежак часу.

3. Заявы здаюцца на захаваньне Генэральнаму сакратару Рады Эўропы, якi накiроўвае iхныя копii Высокiм Дамоўным Бакам i публiкуе iх.

4. Камiсiя выконвае функцыi, прадугледжаныя гэтым артыкулам, толькi ў тым выпадку, калi хаця б шэсьць Высокiх Дамоўных Бакоў зьвязаных абавязкамi, пасьля таго як зрабiлi заявы, прадугледжаныя папярэднiмi пунктамi.

Артыкул 26

Камiсiя можа прымаць справу да разгляду толькi пасьля таго, як у адпаведнасьцi з агульнапрынятымi нормамi мiжнароднага права былi вычарпаныя ўсе ўнутраныя сродкi абароны, i толькi на працягу шасьцi месяцаў з дня прыняцьця канчатковага ўнутранага рашэньня.

Артыкул 27

1. Камiсiя не разглядае любую пэтыцыю, пададзеную ў адпаведнасьцi з артыкулам 25, якая:

a) зьяўляецца ананiмнай;

b) зьяўляецца па сутнасьцi такой самай, якая ўжо была разгледжаная Камiсiяй альбо зьяўляецца ўжо прадметам iншай працэдуры мiжнароднага разгляду цi ўрэгуляваньня, i калi яна ня ўтрымлiвае новай iнфармацыi адносна гэтай справы.

2. Камiсiя лiчыць непрымальнай любую пэтыцыю, прадстаўленую ў адпаведнасьцi з артыкулам 25, якую яна знойдзе несумяшчальнай з палажэньнямi гэтай Канвэнцыi, вiдавочна неабгрунтаванай альбо прызнае падачу яе злоўжываньнем права падачы пэтыцыяў.

3. Камiсiя адхiляе любую перададзеную ёй пэтыцыю, якую яна палiчыць непрымальнай у адпаведнасьцi з артыкулам 26.

Артыкул 28 5/

1. У выпадку, калi Камiсiя прымае перададзеную ёй пэтыцыю:

a) яна дзеля ўстанаўленьня фактаў сумесна з прадстаўнiкамi бакоў распачынае вывучэньне пэтыцыi i, калi гэта неабходна, рассьледаваньне, дзеля эфэктыўнага вядзеньня якога зацiкаўленыя дзяржавы пасьля абмену поглядамi з Камiсiяй ствараюць усе неабходныя ўмовы;

b) яна адначасова аддае сябе ў распараджэньне зацiкаўленых бакоў з мэтай забесьпячэньня прыязнага ўрэгуляваньня пытаньня на падмурку павагi правоў чалавека, вызначаных у гэтай Канвэнцыi.

2. Калi намаганьнi Камiсii па прыязным ўрэгуляваньні пытаньня ўвянчаюцца посьпехам, яна ўкладае даклад, якi накiроўваецца зацiкаўленым дзяржавам, Камiтэту Мiнiстраў i Генэральнаму сакратару Рады Эўропы для апублiкаваньня. Гэты даклад зьмяшчае кароткi выклад фактаў i вынiкi дасягнутага ўрэгуляваньня.

Артыкул 29 6/, 7/

Пасьля прыняцьця пэтыцыi, прадстаўленай у адпаведнасьцi з артыкулам 25, Камiсiя тым ня менш можа большасьцю ў дзьве трацiны сваiх чальцоў прыняць рашэньне адхiлiць пэтыцыю, калi ў ходзе яе разгляду высьвятлiцца наяўнасьць адной з прычынаў, у сувязi зь якiмi паводле артыкулу 27 гэтая пэтыцыя ня можа быць прынятая.

У такiм выпадку рашэньне даводзiцца да ведама бакоў.

Артыкул 30 8/

Камiсiя можа на любой стадыi разьбiральнiцтва прыняць рашэньне аб выключэньнi пэтыцыi са свайго сьпiсу справаў, калi абставiны прыводзяць да высновы, што:

a) заяўляльнiк ня мае намеру дамагацца разгляду сваёй пэтыцыi, альбо

b) пытаньне было вырашанае, альбо

c) зь любой iншай прычыны, устаноўленай Камiсiяй, неапраўдана далей працягваць разгляд пэтыцыi.

Аднак Камiсiя працягвае разгляд пэтыцыi, калi гэтага патрабуе павага правоў чалавека, вызначаных у гэтай Канвэнцыi.

2. Калi Камiсiя вырашыць выключыць пэтыцыю са свайго сьпiсу справаў пасьля яе прыняцьця, яна робiць даклад, якi зьмяшчае выкладаньне фактаў i рашэньне аб выключэньнi пэтыцыi разам з падставамi для гэтага. Даклад накiроўваецца бакам, а таксама Камiтэту Мiнiстраў для iнфармацыi. Камiсiя можа апублiкаваць яго.

3. Камiсiя можа прыняць рашэньне вярнуць пэтыцыю ў сьпiс справаў, калi яна палiчыць, што абставiны апраўдваюць такi крок.

Артыкул 31 9/

1. Калi разгляд пэтыцыi ня быў завершаны ў адпаведнасьцi з артыкуламi 28 (пункт 2), 29 альбо 30, Камiсiя робiць даклад, якi зьмяшчае факты, i выказваецца наконт таго, цi даказваюць выяўленыя факты парушэньне адпаведнай дзяржавай яе абавязкаў паводле гэтай Канвэнцыi. У дакладзе могуць быць выкладзеныя iндывiдуальныя меркаваньнi чальцоў Камiсii па гэтым пытаньні.

2. Даклад накiроўваецца Камiтэту Мiнiстраў. Ён таксама накiроўваецца зацiкаўленым дзяржавам, якiя ня маюць права яго апублiкаваць.

3. Калi Камiсiя накiроўвае даклад Камiтэту Мiнiстраў, яна можа ўносiць такiя прапановы, якiя палiчыць слушнымi.

Артыкул 32

1. Калi пытаньне не перадаецца ў Суд у адпаведнасьцi з артыкулам 48 гэтай Канвэнцыi на працягу трох месяцаў са дня накiраваньня дакладу Камiтэту Мiнiстраў, то Камiтэт Мiнiстраў вырашае большасьцю ў дзьве трацiны галасоў чальцоў, якiя маюць права ўдзельнiчаць у паседжаньнях Камiтэта, цi мелася парушэньне Канвэнцыi.

2. Пры станоўчым адказе Камiтэт Мiнiстраў прызначае тэрмiн, на працягу якога адпаведны Высокi Дамоўны Бок мусiць зрабiць захады, прадугледжаныя ў рашэньнi Камiтэту Мiнiстраў.

3. Калi адпаведны Высокi Дамоўны Бок ня зробiць задавальняючых захадаў на працягу прызначанага тэрмiну, то Камiтэт Мiнiстраў вырашае большасьцю, прадугледжанай у пункце 1 вышэй, якiя захады мусяць быць прынятыя ў сувязi зь яго першапачатковым рашэньнем, i публiкуе даклад.

4. Высокiя Дамоўныя Бакi абавязваюцца разглядаць ў якасьцi абавязковага для iх любое рашэньне, якое Камiтэт Мiнiстраў можа прыняць дзеля выкананьня папярэднiх пунктаў.

Артыкул 33

Камiсiя праводзiць паседжаньнi пры зачыненых дзьвярах.

Артыкул 34

Пры ўмове выкананьня палажэньняў артыкулаў 20 (пункт 3) i 29 Камiсiя прымае свае рашэньнi большасьцю галасоў прысутных чальцоў, якiя ўдзельнiчаюць у галасаваньнi.

Артыкул 35

Паседжаньнi Камiсii праводзяцца па меры неабходнасьцi. Паседжаньнi склiкаюцца Генэральным сакратаром Рады Эўропы.

Артыкул 36

Камiсiя выпрацоўвае ўласныя правiлы працэдуры.

Артыкул 37

Сакратарыят Камiсii аддаецца ў распараджэньне Камiсii Генэральным сакратаром Рады Эўропы.

РАЗЬДЗЕЛ IV

Артыкул 38

Эўрапейскi Суд па правах чалавека складаецца зь лiку судзьдзяў, роўнага лiку чальцоў Рады Эўропы. Сярод судзьдзяў ня можа быць больш за аднаго грамадзянiна адной дзяржавы.

Артыкул 39

1. Чальцы Суда абiраюцца Парлямэнцкай Асамблеяй са сьпiсу асобаў, высунутых чальцамi Рады Эўропы; кожны чалец Рады Эўропы высоўвае трох кандыдатаў, зь якiх хаця б два мусяць быць грамадзянамi гэтай дзяржавы.

2. У той ступенi, у якой гэта прыдатна, гэтая ж працэдура ужываецца пры камплектаваньнi Суда ў выпадку прыёма новых чальцоў Рады Эўропы, а таксама пры запаўненьнi вакансiяў, якiя зьявiлiся.

3. Кандыдаты мусяць валодаць высокiмi маральнымi якасьцямi й адпавядаць патрабаваньням, пастаўленым пры назначэньнi на высокiя судовыя пасады, альбо быць юрыстамi з прызнаным аўтарытэтам.

Артыкул 40 11/

1. Чальцы Суда абiраюцца тэрмiнам на дзевяць гадоў. Яны могуць быць перавыбранымi. Аднак тэрмiн паўнамоцтваў чатырох чальцоў Суда першага складу сканчаецца праз тры гады, а тэрмiн паўнамоцтваў другiх чатырох чальцоў Суда — праз шэсьць гадоў.

2. Чальцы Суда, тэрмiн паўнамоцтваў якiх сканчаецца праз тры й шэсьць гадоў, вызначаюцца паводле жэрабя Генэральным сакратаром Рады Эўропы адразу пасьля завяршэньня першых выбараў.

3. Для забесьпячэньня, наколькi гэта магчыма, абнаўленьня складу Суда кожныя тры гады на адну трацiну Кансультатыўная Асамблея можа да правядзеньня любых наступных выбараў прыняць рашэньне, каб тэрмiн цi тэрмiны паўнамоцтваў аднаго альбо некалькiх абiраных чальцоў склалi ня дзевяць гадоў, а iншы пэрыяд, але ня больш за дванаццаць i ня менш за шэсьць гадоў.

4. У выпадках, калi вырашаецца пытаньне пра больш, чым адзiн тэрмiн паўнамоцтваў i Кансультатыўная Асамблея ужывае папярэднi пункт, вызначэньне тэрмiнаў паўнамоцтваў робiць Генэральны сакратар з дапамогай жэрабя адразу пасьля выбараў.

5. Чалец Суда, абраны для замяшчэньня другога чальца, тэрмiн паўнамоцтваў якога яшчэ ня скончаны, займае гэтую пасаду на працягу тэрмiну, што застаўся да сканчэньня паўнамоцтваў яго папярэднiка.

6. Чальцы Суда займаюць свае пасады да самай замены. Пасьля замены яны працягваюць займацца тымi справамi, якiя ўжо знаходзiлiся на iхнiм разглядзе.

7. Чальцы Суда ўдзельнiчаюць у працы Суда асабiста. На працягу свайго тэрмiну паўнамоцтваў яны ня мусяць займаць такiх пасадаў, якiя несумяшчальныя зь iхнай незалежнасьцю й бесстароннасьцю як чальцоў Суда альбо патрабаваньнямi гэтай пасады.

Артыкул 41 12/

Суд абiрае Старшыню й аднаго альбо двух намесьнiкаў Старшынi тэрмiнам на тры гады. Яны могуць быць перавыбраныя.

Артыкул 42

Чальцы Суда атрымлiваюць плату, прызначаную Камiтэтам Мiнiстраў, за кожны дзень выкананьня iмi сваiх функцыяў.

Артыкул 43 13/

Для разгляду кожнай перададзенай яму справы Суд утварае палату зь дзевяцi судзьдзяў. Чальцам палаты ex officio становiцца судзьдзя-грамадзянiн дзяржавы, якая зьяўляецца баком у спрэчцы, альбо, калi такога ня знойдзецца, то на выбар гэтай дзяржавы любая асоба, якая засядае ў якасьцi судзьдзi; iмёны астатнiх судзьдзяў вызначаюцца паводле жэрабя Старшынём Суда да пачатку разгляду справы.

Артыкул 44

Толькi Высокiя Дамоўныя Бакi й Камiсiя маюць права перадаваць справу ў Суд.

Артыкул 45

Юрысдыкцыя Суда пашыраецца на ўсе справы, якiя датычаць тлумачэньня й ужыцьця гэтай Канвэнцыi, якiя Высокiя Дамоўныя Бакi альбо Камiсiя перадаюць Суду ў адпаведнасьцi з артыкулам 48.

Артыкул 46

1. Любы Высокi Дамоўны Бок можа ў любы час заявiць, што ён прызнае ipso facto й без спэцыяльнага ўзгадненьня юрысдыкцыю Суда абавязковай па ўсiм пытаньням, якiя закранаюць тлумачэньне й ужыцьцё гэтай Канвэнцыi.

2. Вышэйзгаданыя заявы могуць быць безумоўнымi альбо на ўмовах узаемнасьцi з боку некалькiх альбо некаторых iншых Высокiх Дамоўных Бакоў альбо на пэўны прамежак часу.

3. Гэтыя заявы аддаюцца на захаваньне Генэральнаму сакратару Рады Эўропы, якi накiроўвае iхнiя копii Высокiм Дамоўным Бакам.

Артыкул 47

Суд можа прыняць справу да разгляду толькi пасьля таго, як Камiсiя пераканаецца ў безвынiковасьцi намаганьняў па прыязнаму ўрэгуляваньню справы, i на працягу трохмесячнага тэрмiну, прадугледжанага артыкулам 32.

Артыкул 48

Пры ўмове, што зацiкаўлены Высокi Дамоўны Бок, калi ён зьяўляецца адзiным, альбо зацiкаўленыя Высокiя Дамоўныя Бакi, калi iх больш аднаго, прызнаюць абавязковую юрысдыкцыю Суда альбо, пры адсутнасьцi такога прызнаньня, са згоды зацiкаўленага Высокага Дамоўнага Боку, калi ён зьяўляецца адзiным, альбо зацiкаўленых Высокiх Дамоўных Бакоў, калi iх больш аднаго, перадаваць справы ў Суд могуць:

a) Камiсiя;

b) Высокi Дамоўны Бок, грамадзянiн якога зьяўляецца меркаванай ахвярай;

c) Высокi Дамоўны Бок, якi перадаў справу на разгляд Камiсii;

d) Высокi Дамоўны Бок, супраць якога пададзеная скарга.

Артыкул 49

У выпадку спрэчкi аб падсуднасьцi справы Суду пытаньне вырашаецца азначэньнем Суда.

Артыкул 50

Калi Суд пастановiць, што рашэньне альбо захад, прынятыя судовымi цi iншымi органамi Высокага Дамоўнага Боку цалкам або часткова супярэчаць абавязкам, якiя вынiкаюць з дадзенай Канвэнцыi, а таксама калi ўнутранае права пазначанага Боку дапушчае толькi частковае кампэнсаваньне наступстваў такога рашэньня альбо захаду, то рашэньне Суда, калi неабходна, мусiць даць справядлiвае кампэнсаваньне пацярпеламу боку.

Артыкул 51

1. Рашэньне Суда мусiць быць матываваным.

2. Калi рашэньне, цалкам альбо ў нейкай сваёй частцы, не выяўляе аднадушнага меркаваньня судзьдзяў, то любы судзьдзя мае права прывесьцi сваё асабiстае меркаваньне.

Артыкул 52

Рашэньне Суда зьяўляецца канчатковым.

Артыкул 53

Высокiя Дамоўныя Бакi абавязваюцца выконваць рашэньнi Суда па любой справе, у якой яны зьяўляюцца бакамi.

Артыкул 54

Рашэньне Суда накiроўваецца Камiтэту Мiнiстраў, якi зьдзяйсьняе нагляд за ягоным выкананьнем.

Артыкул 55

Суд вызначае ўласныя правiлы й наладжвае сваю ўласную працэдуру.

Артыкул 56

1. Першыя выбары чальцоў Суда адбываюцца пасьля таго, як колькасьць заяваў, зробленых Высокiмi Дамоўнымi Бакамi ў адпаведнасьцi з артыкулам 46, будзе роўнай васьмi.

2. Нiводная справа ня можа быць перададзеная ў Суд да гэтых выбараў.

РАЗЬДЗЕЛ V

Артыкул 57

Пасьля атрыманьня запыту ад Генэральнага сакратара Рады Эўропы любы Высокi Дамоўны Бок падае растлумачэньнi адносна таго, якiм чынам яго ўнутранае права забясьпечвае эфэктыўнае выкананьне любога з палажэньняў гэтай Канвэнцыi.

Артыкул 58

Выдаткi Камiсii й Суду нясе Рада Эўропы.

Артыкул 59

Чальцы Камiсii й Суда падчас выкананьня свах функцыяў маюць прывiлеi й iмунiтэты, прадугледжаныя ў артыкуле 40 Статута Рады Эўропы i ў пагадненьнях, якiя былi заключаныя ў адпаведнасьцi зь ёю.

Артыкул 60

Нiшто ў гэтай Канвэнцыi ня мусiць тлумачыцца як абмежаваньне альбо адхiленьне ад якiх-небудзь правоў i асноўных свабодаў чалавека, якiя могуць гарантавацца заканадаўствам любога Высокага Дамоўнага Боку альбо любым iншым пагадненьнем, у якiм гэты Высокi Дамоўны Бок удзельнiчае.

Артыкул 61

Нiшто ў гэтай Канвэнцыi не нясе страты паўнамоцтвам Камiтэту Мiнiстраў, якiя ўскладзеныя на яго Статутам Рады Эўропы.

Артыкул 62

Высокiя Дамоўныя Бакi згаджаюцца з тым, што, акрамя выпадкаў заключэньня асобага пагадненьня пра гэта, яны не скарыстаюць дзейныя мiж iмi дамовамi, канвэнцыi альбо дэклярацыi дзеля перадачы шляхам накiраваньня пэтыцыi спрэчкi, якая ўзьнiкла ў сувязi з тлумачэньнем i ўжыцьцём гэтай Канвэнцыi, для яе разгляду iншымi сродкамi ўрэгуляваньня чым тыя, якiя былi прадугледжаныя гэтай Канвэнцыяй.

Артыкул 63

1. Любая дзяржава можа пры ратыфiкацыi альбо ў любы iншы час пасьля гэтага заявiць шляхам паведамленьня Генэральнаму сакратару Рады Эўропы пра тое, што гэтая Канвэнцыя распаўсюджваецца на ўсе тэрыторыi альбо на любую зь iх, за мiжнародныя адносiны якiх гэтая дзяржава нясе адказнасьці.

2. Дзеяньне Канвэнцыi распаўсюджваецца на тэрыторыю альбо тэрыторыi, пазначаныя ў паведамленьнi, з трыццатага дня пасьля атрыманьня гэтага паведамленьня Генэральным сакратаром Рады Эўропы.

3. Палажэньнi гэтай Канвэнцыi на такiх тэрыторыях прымяняюцца аднак з належным улiкам мясцовых патрабаваньняў.

4. Любая дзяржава, якая зрабiла заяву ў адпаведнасьцi з пунктам 1 гэтага артыкула, можа у любы час пасьля гэтага заявiць ад iмя адной цi некалькiх тэрыторыяў, да якiх заява адносiцца, што яна прызнае кампэтэнцыю Камiсii атрымлiваць пэтыцыi ад паасобных людзей, недзяржаўных арганiзацыяў альбо групаў асобаў у адпаведнасьцi з артыкулам 25 гэтай Канвэнцыi.

Артыкул 64

1. Любая дзяржава пры падпiсаньнi гэтай Канвэнцыi альбо пры здачы на захаваньне ратыфiкацыйнай граматы можа зрабiць заўвагу ў дачыненьнi да любога асобнага палажэньня Канвэнцыi ў адносiнах да таго, што той цi iншы закон, дзейсны ў гэты час на ейнай тэрыторыi, не адпавядае гэтаму палажэньню. У адпаведнасьцi з гэтым артыкулам абгаворкi агульнага характару не дапушчаюцца.

Артыкул 65

1. Высокi Дамоўны Бок можа дэнансаваць гэтую Канвэнцыю толькi па сканчэньнi пяцi гадоў з таго моманту, калi ён становiцца ўдзельнiкам Канвэнцыi, i шасьцi месяцаў пасьля паведамленьня, накiраванага Генэральнаму сакратару Рады Эўропы, якi iнфармуе пра гэта iншыя Высокiя Бакi.

2. Такая дэнансацыя не вызваляе адпаведны Высокi Дамоўны Бок ад ягоных абавязкаў у адпаведнасьцi з гэтай Канвэнцыяй ў адносiнах да любога акту, якi можа ўяўляць зь сябе парушэньне такiх абавязкаў, калi такi акт мог быць зьдзейсьнены iм да даты, калi дэнансацыя ўвайшла ў сiлу.

3. Любы Высокi Дамоўны Бок, якi перастае быць чальцом Рады Эўропы, перастае быць i Бокам гэтай Канвэнцыi на тых жа ўмовах.

4. Канвэнцыя можа быць дэнансаваная ў адпаведнасьцi з палажэньнямi папярэднiх пунктаў у адносiнах да любой тэрыторыi, на якую пашыраецца яе дзеяньне згодна з палажэньнем артыкула 63.

Артыкул 66

1. Гэтая Канвэнцыя адкрытая для падпiсаньня чальцамi Рады Эўропы. Яна падлягае ратыфiкацыi. Ратыфiкацыйныя граматы аддаюцца на захаваньне Генэральнаму сакратару Рады Эўропы.

2. Гэтая Канвэнцыя ўваходзiць у сiлу пасьля здачы на захаваньне дзесяцi ратыфiкацыйных граматаў.

3. Для тых дзяржаваў, якiя ратыфiкуюць Канвэнцыю пазьней, яна ўваходзiць у сiлу пасьля здачы на захаваньне iхнiх ратыфiкацыйных граматаў.

4. Гэнэральны сакратар Рады Эўропы паведамляе ўсiм чальцам Рады Эўропы пра ўваходжаньне Канвэнцыi ў сiлу, пра Высокiя Дамоўныя Бакi, якiя ратыфiкавалi яе, i пра здачу ратыфiкацыйных граматаў, якiя могуць быць атрыманыя ў далейшым.

Зьдзейсьнена ў Рыме чацьвёртага дня лiстападу 1950 году на ангельскай i францускай мовах, прычым абодва тэксты зьяўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi, iснуюць у адзiным экзэмпляры, якi захоўваецца ў архiвах Рады Эўропы. Генэральны сакратар накiроўвае завераныя копii кожнай зь дзяржаваў, што падпiсалі Канвэнцыю.

 

Зноскi:

1/ European Treaty Series N 5. Тэкст, зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 3 (ETS, N 45), якi ўвайшоў у сiлу 21 верасьня 1970 году, Пратаколу N 5 (ETS, N 55), якi ўвайшоў у сiлу 20 сьнежня 1971 году й Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году, i зьмяшчае таксама тэкст Пратаколу N 2 (ETS, N 44), якi адпаведна пункту 3 артыкула 5 гэтага Пратаколу зьяўляецца складанай часткай Канвэнцыi з моманту яго ўваходжаньня ў сiлу 21 верасьня 1970 году.

2/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

3/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

*/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 5 (ETS, N 55), якi ўвайшоў у сiлу 20 сьнежня 1971 году.

4/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

5/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

6/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 3 (ETS, N 45), якi ўвайшоў у сiлу 21 верасьня 1970 году.

7/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

8/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

9/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

10/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 3 (ETS, N 45), якi ўвайшоў у сiлу 21 верасьня 1970 году й Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

11/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 3 (ETS, N 45), якi ўвайшоў у сiлу 21 верасьня 1970 году й Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

12/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

13/ Тэкст зьменены ў адпаведнасьцi з палажэньнямi Пратаколу N 8 (ETS, N 118), якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 1990 году.

 

Пратаколы да Канвэнцыi будуць надрукаваныя ў наступным нумары «НН».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0