Звычайная п’янка ў вёсцы Ўхвала (Крупскі раён Менскай вобласьці) скончылася забойствам.

48‑гадовы беспрацоўны вясковец прыраўнаваў сужыцельніцу да гаспадара кватэры, дзе праходзіла бяседа.

Мужчына кінуўся ў лес, дзе ў яго ляжаў штых ад вінтоўкі часоў Другой сусьветнай вайны. Ім ён і закалоў субутэльніка. Раўнівец двойчы даў ім у сьпіну і жанчыне. Але яе ў час пасьпелі шпіталізаваць. Цяпер забойца знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, у дачыненьні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 139 УК РБ.

Раней гэты самы чалавек шакаваў людзей, што голымі рукамі задушыў бабра. На яго таксама завялі крымінальную справу, але абмежаваліся штрафам. Раней мужчына сядзеў за кратамі за рабаваньне крамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?