Прыгожае...

 

Прыгожае — гэта пальцы

тонкiя ў срэбных пярсьцёнках,

i пальцы, якiя на пляцах

фармуюць кулак нашай моцы.

 

Прыгожае — гэта свабода

на рыжай лiстоце восенi,

скарынка чыстага лёду,

старая вiнтоўка Мосiна.

 

Прыгожае — гэта жанчына,

здольная здрадзiць прыгожа

i толькi з тае прычыны,

што доўга цярпець ня можа.

 

Ня трэба так хвалявацца:

яна пагуляе i вернецца.

Шукай жа, мужчына, працу

для рук тваiх дужых i сэрца.

 

С.А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0