Катлетка для сьледчага КГБ

 

Момант прасодыi

 

Што казаць, усе людзi хочуць есьцi, i пажадана кожны дзень. Праўда, асобныя прадстаўнiкi масы хочуць есьцi чамусьцi больш i смачней, чым астатнiя. У вынiку адна частка асаблiва галодных выбiрае такое жыцьцё, дзе «закон — тайга, пракурор — мядзьведзь», а другая iдзе ў сьледчыя, судзьдзi, пракуроры, у кантралёры, «оперы», «цiхары»... Сытуацыя выглядае парадаксальна, але гэтыя апошнiя для нашага грамадзтва сёньня ўяўляюць большую небясьпеку, чым звычайныя крымiнальнiкi. «Як так?» — задаяце вы лягiчнае ў гэтым выпадку пытаньне. I адказ будзе гэткiм жа лягiчным. Справа ў тым, што крымiнальнiк, асаблiва прафэсiйны, калi так можна сказаць, дзейнiчае паводле свайго крымiнальнага закону. Кiшэнны злодзей, напрыклад, чысьцiць кiшэнi грамадзянаў, а дамушнiк — кватэры. I ад падобных элемэнтаў людзi могуць абаранiцца з дапамогаю тых цi iншых мераў засьцярогi. Але як засьцерагчыся ад суб’ектаў у цывiльным, якiя хапаюць нас сярод белага дня, ад прадажных судзьдзяў, асаблiва галодных сьледчых, ад пралетарскiх пракурораў? Ад гэтай пошасьцi паасобку мы ня выстаiм. Мы мусiм прыйсьцi да разумнай рызыкi i калектыўнага супрацiву. Пры гэтым варта пазьбягаць як недаацэнкi асобна ўзятага рэпрэзэнтанта ўлады i рэжыму ў цэлым, так i пераацэнкi iх здольнасьцяў. Рана цi позна «асаблiва галодныя» зробяць памылку, выправiць якую яны ўжо ня здолеюць. Ня здолеюць з-за сваёй катастрафiчнай упэўненасьцi, што iм хочацца есьцi больш за астатнiх. Мы дапаможам iм памылiцца.

 

 

Адкуль яны прыходзяць

Каб найлепшым чынам арганiзаваць супрацiў, нам варта ведаць, наколькi якасным зьяўляецца той чалавек, зь якога прырода лепiць «асаблiва галодных», на якой ступенi iнтэлектуальна-духоўнага разьвiцьця знаходзяцца тыя, хто спасягае на нашыя правы, свабоды, здароўе, нацыянальную годнасьць? Адкуль яны зьўяляюцца, дзе жывуць, наколькi iнтэнсіўна рэпрадукуюць сабе падобных? Адным словам, Радзiма павiнна ведаць сваiх «антыгерояў». У профiль i анфас. У цывiльным i ў форме. Думаю, сьледчы КГБ Сакольчык зьяўляецца характэрным прадстаўнiком клясы «асаблiва галодных», так бы мовiць, тыпавы праект тыпова савецкага работнiка спэцслужбаў.

Крынiцы нашай iнфармацыi паведамляюць, што Саша Сакольчык зьявiўся на сьвет у сям’i мiлiцыянта Паўла Сакольчыка годзе ў шасьцiдзясятым-шэсьцьдзесят першым. У гэтыя ж часы, яшчэ пры Хрушчове, сям’я Сакольчыкаў атрымала прытулак у двухкватэрным драўляным дамку, што стаяў на былой Астроўскай, а цяпер Ракаўскай вулiцы, побач зь месцам, дзе немцы ў час другой сусьветнай вайны расстрэльвалi жыдоў.

Сакольчык-меншы рос хлапчуком хваравiтым, што вымушала маму Юлю сядзець дома, аддаючы сыну шмат часу i энэргii. Хваробы сына вымагалi асаблiвай дыеты. То таго, то гэтага нельга было яму есьцi. I толькi катлеткi з капустай былi тым частым наедкам, якiм i трактавала мацi сваё ўпаднае на здароўе дзiця. Лiшне казаць, што бацька часта вяртаўся са сваёй мiлiцэйскай работы ў вялiкiх нэрвах. I гэта таксама не дадавала малому сiлаў.

Аднак мамiны капусныя катлеткi, вiдаць, пайшлi малому на карысьць. Саша пацiху аклеваўся. Само сабою паўстала пытаньне, кiм жа быць сыну мiлiцыянта. I мама Юля сказала: «Саша будет юристом».

Што да Сакольчыкаў-старэйшых, то дзесьцi ў шэсьцьдзесят шостым яны атрымалi новую кватэру. Пэўны час Юлiя Сакольчык працавала на менскiм заводзе «Гарызонт». Праўда, ня ў зборачным цэху, не ў гальванiчным, а на больш адказнай пасадзе: у заводзкай службе быту, iнспэктарам па жыльлёва-кватэрных пытаньнях.

 

Гады сталеньня

Мы пакiнем па-за гэтым тэкстам пэрыяд жыцьця, калi Саша Сакольчык быў студэнтам, упарта грыз гранiт юрыспрудэнцыi, магчыма, што як узорны камсамолец нават езьдзiў у будатрады альбо ў правiнцыю выбiраць бульбу цi падымаць лён. Нас цiкавiць, што ж сталася з Сашам пасьля таго, як ён спраўдзiў мамiну мару i стаў «юрыстам». Элемэнтарныя падлiкi сьведчаць, што вышэйшую юрыдычную адукацыю Аляксандар Паўлавiч набыў у выглядзе дыплёму годзе ў восемдзесят трэцiм альбо ў восемдзесят чацьвертым. Часы андропаўшчыны, часы надзеяў, мары пра кар’еру... I раптам — Гарбачоў М.С., раптам нейкая «перестройка». Адна шостая частка сьвету ўступiла ў фазу надзвычайнай сацыяльна-палiтычнай актыўнасьцi. СССР заштармiла. Пайшлi працэсы i ў Беларусi, асаблiва ў Менску. Са зьяўленьнем, як тады казалi, нефармальных арганiзацыяў —«Майстроўнi», «Талакi», «Тутэйшых» — паболела работы i ў тутэйшых чэкiстаў, прычым работа гэтая стала больш небясьпечнай. А тут i 1988-ы год, адкрылi Курапаты. На нейкi час беларускiм спэцслужбам стала i зусiм няўтульна, лепшыя з апэратыўна-сьледчых работнiкаў пачалi звальняцца. Тым часам як людзi ўсё больш i больш пераставалi баяцца гэтай кароценькай абрэвiятуры — КГБ. Як бачым, на пакаленьне сьледчага Сакольчыка прыпала эпоха вялiкага пералому, якая, дарэчы, абломвае кар’еры спадчынныя i ўзносiць часта на вяршынi славы й няслаўя тых, «хто быў нiчым».

Не пасьпеў наш Аляксандар Паўлавiч зрабiць кар’еру да жнiўня 1991-га году.

На вялiкi жаль, i нашыя гэтак званыя дэмакраты з-за слабасьцi хрыбта й дрыжыкаў у каленях ня здолелi ўзяць уладу ў Беларусi так, як яна, улада, таго патрабуе. З 1994 году маладая, яшчэ незалежная Рэспублiка перажыла мiнiмум два кансэрватыўна-кланавыя перавароты. Да ўлады прыйшоў вядома хто, параiўшы С.С.Шушкевiчу аддаць дзяржаве кiлю цьвiкоў.

 

Сакольчык як псыхоляг

Прыход Лукашэнкi вярнуў пакаленьню Сакольчыка Аляксандра Паўлавiча надзею на стабiльнасьць i кар’еру. Стабiльнасьць i кар’ера — вось што мела на ўвазе прафэсiя савецкага «юрыста». Чым больш «стабiльная» дзяржава, ты менш рызыкi для «юрыста». А якi рэжым можа найлепш забясьпечыць стабiльнасьць? Пакаленьне Паўлавiча ў бальшынi сваёй лiчыць, што такiм рэжымам зьяўляецца той, якi ўсталёўвае iх любiмы прэзыдэнт. Вясною 1996 году быў пакладзены пачатак фiзычнаму зьняволеньню палiтычных апанэнтаў Лукашэнкi. Вiдаць, не перабольшу, калi скажу, што спэцслужбы падключылiся да гэтай справы з дастатковым энтузiязмам. Адзiнае, што й па сёньня перашкаджае iм разагнаць махавiк рэпрэсiўнай машыны, гэта... аб’ектыўныя iнфармацыйна-тэхналягiчныя працэсы ў сусьветным маштабе (зьяўленьне «Iнтэрнэту», факсу, электроннай пошты, кампутарных друкарак, сотавай сувязi), дзейнасьць у Беларусi фiлiяў мiжнародных праваабарончых арганiзацыяў (Беларускi Хельсынскi Камiтэт, незалежныя прафсаюзныя групы, беларускi Пэн-цэнтар), а таксама iнтэрвэнцыя ў беларускую прастору перш за ўсё расейскiх сродкаў масавай iнфармацыi, якiя даносяць да народу Беларусi больш-менш праўдзiвыя вэрбальна-графiчныя тэксты. У такiх архiнеспрыяльных умовах надзвычайную актуальнасьць для КГБ набывае распрацоўка, што называецца, «на маршы», мэтодыкаў i мэтадалёгii псыхалягiчнай апрацоўкi людзей, псыхагеннай i псыхатропнай зброi, якая выкарыстоўваецца на ўласных апазыцыйна настроеных грамадзянах у першую чаргу. Забягаючы наперад, скажу, што задача любога тэрарыстычнага рэжыму палягае ня толькi ў тым, каб эфэктыўна абсарбiраваць апазыцыйны рух, але й дэмаралiзаваць яго, узарваць зь сярэдзiны з дапамогаю iнстытуту плётак i высокатэхналягiчных правакацыяў. Якраз сёньня тутэйшы КГБ i пачаў iнтэнсіўна працаваць на падрыў i без таго невысокага аўтарытэту лiдэраў нацыянальна-вызваленчага руху.

Але вернемся да нашага антыгероя. Нам цiкава разабрацца, у якой жа ступенi валодае мэтодыкай псыхалягiчнай апрацоўкi сярэднестатыстычны работнiк КГБ Беларусi на ўзроўнi, напрыклад, капiтана. Як эфэктыўна выкарыстаў псыхалягiчную зброю ў адносiнах да падсьледнага i сьведкаў сьледчы па асаблiва важных справах Сьледчага адзьдзелу КГБ РБ капiтан юстыцыi А.П.Сакольчык, займаючыся добра вядомай справай № 182?

Адказваючы на гэтае пытаньне, ваш пакорны слуга павiнен узгадаць дзень 2 красавiка 1996 году, калi, як памятаеце, Ельцын i Лукашэнка паспрабавалi стварыць свайго роду саюз, чарговую маскоўска-менскую вунiю дзьвюх дзяржаваў. Супраць гэтай вунii ў гэты ж дзень выступiлi тысячы беларусаў, заявiўшы свой пратэст выхадам на вулiцы гораду. У гэты ж дзень каля дзьвярэй рэдакцыi «Нашай Нiвы» я быў затрыманы двума апэратыўнымi работнiкамi КГБ i дастаўлены ў адпаведную ўстанову, у кабiнэт сьледчага Сакольчыка. Калi стаць тварам да «парадных» дзьвярэй жоўтага дому з калёнамi, i нiбы мiжволi кiнуць вокам на левае крыло будынiны, то ўбачанае вамi кутняе вакно на чацьвертым паверсе — гэта й ёсьць вакно згаданага кабiнэту. З гэтага вакна 2 красавiка мiнулага году я назiраў шматлiкае шэсьце блiзкiх мне, тады асаблiва блiзкiх, людзей. Увогуле 2 красавiка 96-га я меў са сьледчым Сакольчыкам самую доўгую размову з тых, якiя мелi месца на працягу папярэдняга сьледзтва. Як чалавек, якi займаецца ня толькi палiтычнай журналiстыкай, але й лiтаратурнай работай, я магу ўзгадаваць у сабе ў некаторай ступенi цынiка, але пры гэтым мне нельга парушыць у сабе платонiка, iстоту да некаторай ступенi наiўную. Менавiта наiўнасьць у першыя днi допытаў падказвала мне тактыку паводзiнаў, пакуль дзесьцi ў сярэдзiне траўня я не адправiў свой наiў у спраты падкоркi, закрыўшы рот на замок i пачаўшы рыхтавацца да галадоўкi. Аднак жа не пра мяне гаворка.

Сьледчы Сакольчык, вiдавочна, быў рады, што я даволi актыўна ўступiў у кантакт. 2 красавiка 96-га зь 10 гадзiнаў ранiцы да 10 гадзiнаў вечара адбываўся ня столькi допыт, колькi своеасаблiвы дыспут на палiтыка-прававую тэму. Зрэшты, гэта не перашкаджала сьледчаму Сакольчыку занатоўваць мае рэмiнiсцэнцыi ў свой кампутарны нататнiк. Што ж, я ня толькi гаварыў, адказваў на пытаньнi, але й задаваў iх сам. Саша Сакольчык так i не адказаў па сутнасьцi, чаму ж разам са мною, распаўсюднiкам «заклiкаў да тэрактаў», якiя потым дзiўным чынам ператварылiся ў «зьнявагу ўлады», чаму ж разам са мною не затрыманыя распаўсюднiкi фашыстоўскiх лiстовак «Русского Национального Единства», якiмi заклеены сталiчны мiкрараён «Уручча». Дакладней, капiтан юстыцыi Сакольчык, ухмыляючыся i штораз пыхкаючы амэрыканскай цыгарэтай «L&M», адказаў штосьцi кшталту: «У нас нет фактов». Фактаў у iх «няма» i па сёньня...

Калi праз адчыненую фортку ў наш «дыспут» уварвалiся воклiчы дэманстрантаў, сьледчы дазволiў мне падысьцi да вакна. Галава калёны якраз параўналася зь левым крылом будынка, я пасьпеў заўважыць высокую постаць знаёмага мастака з доўгiмi сiвымi валасамi. I тут сьледчы Сакольчык задаў адно з самых сваiх няправiльных пытаньняў, прынамсi МНЕ такое пытаньне задаваць было нельга. «Почему в БНФ так много психически ненормальных?» — вось пра што хацелася дазнацца Сакольчыку як псыхолягу. Не магу сьцьвярджаць катэгарычна, але я, здаецца, адказаў, што любы масавы рух — правы ён, левы, цi проста стыхiйны — прыцягвае да сябе i моцных, i слабых, апошнiя ж шукаюць падтрымкi i чалавечага цяпла, шукаюць, як дзецi матку сваю. Так было сказана сьледчаму А.П.Сакольчыку, якi, зрэшты, усё гэта ведаў. Магчыма, ня ведаў ён толькi таго, што ёсьць непiсанае правiла масавага руху: нiколi не пагарджай слабым, наадварот, прымi i дай яму цяпло салiдарнасьцi, кроплю надзеi, дай яму магчымасьць стаць дужэйшым. Вось пра гэта, верагодна, ня ведаў «юрыст» Саша Сакольчык, ускормлены на капусных катлетках мамы Юлi.

Прыняўшы да выкананьня крымiнальную справу №182, сьледчы Сакольчык мог праявiць мiнiмальную актыўнасьць. Але ён зрабiў наадварот. Больш таго, ён i не хаваў сваiх цынiчных адносiнаў да правасудзьдзя, заяўляючы падсьледнаму, што, маўляў, судзьдзi таксама людзi i не рызыкнуць закрыць справу, таму чакаюць мяне гады тры адсiдкi.

Пытаньне пра «псыхiчна ненармальных» было адно зь першых такога кшталту. Пасьля я пачуў тое, што чуў ад гэбiстаў яшчэ ў 86-88 гадах: гэбiсцкiя характарыстыкi на лiдэраў Фронту, якiя, па iдэi сьледчага павiнны былi пасеяць ува мне зерне сумневу.

 

Не такi страшны чорт КГБ, як мы яго малюем

Днямi дзесьцi я прачытаў пра адну цiкавую рысу беларуса: яму яшчэ й слова не сказалi, а ён ужо пакрыўдзiўся. Гэтак i са страхам: яшчэ не спужалi, а беларус ужо трымцiць. Горка й сьмешна. Мiж тым, гэбiсцкi чорцiк i сам баiцца, бо што-што, а гнеў народнай масы ён сабе ўяўляе добра. Менавiта таму найбольшыя сiлы каманды КГБ, якая гуляе на айчынным гульнёвым полi, накiраваныя на барацьбу з рабочым рухам у тым лiку. Баiцца наш чорцiк яшчэ й таму, што ня мае гарантыяў ад самога сатаны. I ўжо нi ў якiя вароты ня лезе той факт, што работнiк цэнтральнае ўправы КГБ РБ мусiць хадзiць на сваю работу з «сабойкай» у кiшэнi.

Нагадаю, што 2.04.96 г. у будынку КГБ я знаходзiўся 12 гадзiнаў. Надыйшоў час абеду, пра што я й сказаў капiтану юстыцыi Сакольчыку. I хоць у мяне ў кiшэнi мелiся грошы на абед, я вырашыў перакусiць «за счёт заведения». Ня ведаю, цi ўлiчыла бугальтэрыя пры выплаце зарплаты незаплянаваныя расходы свайго работнiка, але энную суму Аляксандра Паўлавiча я праеў. У сталоўцы КГБ, якая знаходзiцца ў цокальным паверсе, за столiкам сядзелi толькi я, Сакольчык i кiраўнiк сьледчае групы. Першае, другое i трэцяе было настолькi посна-нясмачным, што гэтую бурду з такiм жа посьпехам можна было даць зэкам. Нездарма «сьледакi» першага не ўзялi, а катлеты калупалi з такiм посным выглядам, што iх сапраўды можна было пашкадаваць. Асаблiва выразна глядзелiся на фоне пустой сталоўкi неабдымных памераў аўтаркi тых катлетак для сьледчых КГБ, якiм апошнiя нiяк не маглi даць рады.

Так-так, — падумаў я сабе, узгадаўшы кiмсьцi прамоўленую мудрасьць: чалавек ёсьць тое, што ён есьць.

Досыць яскрава нашых чэкiстаў характарызуюць ня толькi ўмовы сталаваньня, але й зьнешнi выгляд супрацоўнiкаў. Нiводнага з мне вядомых не магу ўявiць у прыстойнай пiнжачнай пары, тым больш пры гальштуку паводле моды сэзону. Што ж да апэратыўных работнiкаў, якiя пастаянна забягалi ў кабiнэт, часта з мэтай справакаваць мяне на неадэкватныя паводзiны цi небясьпечныя для мяне ўласныя рэплiкi, то iх пакамечаныя твары, часта гэткiя ж самыя штаны, i асаблiва пальцы з жывой зямлёй пад пазногцямi стваралi асаблiва гнятлiвую карцiну. Рабiлася да таго гiдлiва, што ад адных гэтых брудных фалангаў хацелася хутчэй у камэру. Так што ня трэба баяцца тутэйшых чэкiстаў. Лепш параiм «рыцэжам» часьцей мыць рукi, як гэта робяць усе прыстойныя людзi.

 

Спаборнiцтва цi супрацьстаяньне?

Не адкрыю нейкае навiны, калi скажу, што шматлiкiя беларускiя, а калi правiльней, то, вiдаць, лукашэнкаўскiя, спэцслужбы, а таксама мiлiцыя, армейская контарразьведка, службы эканамiчнай бясьпекi манаполiяў, камiтэт дзяржкантролю, мытня, амон i спэцназ вядуць мiж сабою ў лепшым выпадку спаборнiцтва за права быць першымi ў барацьбе за народнае шчасьце, так эмацыйна абяцанае прэзыдэнтам беларускаму народу. У горшым выпадку можна назiраць самае жорсткае супрацьстаяньне названых структураў.

Што гэта так, я ўпэўнiўся, выслухаўшы аднаго з апэратыўных работнiкаў, якi 22 сакавiка 1996 году праводзiў вобшук у маiм пакоi. Я заўважыў яго на тралейбусным прыпынку каля цырку, ён таксама пазнаў мяне, i мы пайшлi ў бок Круглай плошчы. За тыя некалькi хвiлiнаў, калi мы йшлi разам, опэр пасьпяшаўся паведамiць мне, што кiнуў ранейшую працу i перайшоў у iншае падразьдзяленьне, дзе працуе толькi з паперамi (магчыма, што й так). А потым стаў кацiць бочкi на мiлiцыю: маўляў, там-та сапраўды зброд недалёкiх суб’ектаў, якiя нiчога iншага рабiць ня могуць... Шкада, што букет старых крыўдаў, нянавiсьцi i агiды прымусiў мяне хутчэй разьвiтацца з маiм знаёмцам. Магчыма, былы матросiк расказаў бы мне штосьцi больш цiкавае.

Па-праўдзе, мы маем i iншыя крынiцы iнфармацыi. Яны таксама паведамляюць досыць цiкавыя факты i вэрсii тых цi iншых здарэньняў. Думаю, чытачы «Свабоды» яшчэ памятаюць, што летам мiнулага году ў Менску на вулiцы Ўсходняй ва ўласнай «дзявятцы» быў узарваны адзiн са сталiчных «аўтарытэтаў» крымiнальнага сьвету нехта Шалаеў па мянушцы «Шалай». З адным зь сяброў «Шалая» я сядзеў у «амэрыканцы». Яму потым адмерылi пяць гадоў агульнага рэжыму. Як сьцьвярджаюць iнфарматары з крымiнальнага асяродку, «Шалая» хутчэй за ўсё лiквiдавалi спэцслужбы. Матывы маглi быць наступныя: няўплата «долi», лiквiдацыя на карысьць iншай групоўкi, якая кантралюе ценявы бiзнэс; акцыя з мэтаю прыструнiць астатнiх. I сапраўды, вельмi ўжо чыста быў праведзены падрыў. Апошнi, хто прайшоў каля аўтамабiля за хвiлiну да выбуху, быў студэнт Радыётэхнiчнага iнстытуту, якi адрабiўся толькi спужаньнем. Цiкава i тое, што на месцы выбуху аказаўся наш iнфарматар, якi абсалютна свабодна хадзiў вакол таго, што засталося ад мэханiзму i чалавека па мянушцы «Шалай». Больш за тое, выпадковага мiнака мiлiцыянты прынялi за свайго работнiка i шчыра дзялiлiся зь iм сваiмi ўражаньнямi, ня робячы, аднак, неабходных у такiх выпадках апэратыўна-крымiналістычных дзеяньняў.

Можна ўзгадаць i падрыў аўтамабiля на вулiцы Куйбышава ў Менску. Акцыя была праведзеная таксама чыста, бязь лiшнiх ахвяраў. Лiквiдаваны быў кiраўнiк фiрмы, якая займалася бэнзынавым бiзнэсам. Прадавалi абмежаванаму колу асобаў, пераважна знаёмым. Бiзнэс гэты адбываўся ў дворыку 24-га вучылiшча будаўнiкоў. З падрывам бiзнэсмэна зьнiкла i аўтацыстэрна. Праўда, на кар’еры дырэктара вучылiшча Пузырэўскага гэта нiяк не адбiлася. Неаднаразовыя праверкi дзейнасьцi ягонае адмiнiстрацыi не пахiснулi дырэктарскае крэсла. Мiж iншым, вядома, што ў свой час Аляксандар Мiхайлавiч тэрмiновую службу адбываў у органах КГБ.

 

Дзе жывуць «асаблiва галодныя»?

Ясная рэч: жывуць яны сярод нас. Жывуць цiха, за кодавымi замкамi ў дзьвярох пад’ездаў, у цэнтры Менску, а таксама ў раёне Партызанскага праспэкту, у мiкрараёне Зялёны Луг, у раёне вулiцы Нямiгi i праспэкта Машэрава. У гэтых жа раёнах знаходзяцца i явачныя кватэры для апэратыўнiкаў i iнфарматараў зь лiку цывiльных. Вэтэраны КГБ жывуць у раёне плошчы Перамогi (дом з хлебнай крамай на рагу). Дарэчы, у доме насупраць, праз плошчу, на рагу якога знаходзiцца прадуктовая крама, дажывае свае гадкi знаны публiцыст Алесь Бажко, якi час ад часу прамаўляе ў радыёэфiры ў падтрымку рэжыму.

Байцы «нябачнага фронту» жывуць i ў раскошным з раскошнымi вэстыбюлямi доме на вулiцы iмя героя Грамадзянскай вайны А.Пархоменкi. Дом той стаiць побач са спартовай пляцоўкай. У новазбудаваных гмахах, што побач са шпiталем КГБ (вулiца Макаёнка) уладкавалiся зь сем’ямi вышэйшыя чыны КГБ, МУС, мытнi...

Бедныя галодныя людзi: бяз Бога, Бацькаўшчыны, Веры...

 

Постскрыптум

«Прыйдзе час, калi я буду расказваць, што кармiў Адамовiча,» —сказаў сьледчы Сакольчык, ставячы на паднос гэбэшную баланду, катлетку ды штось падобнае на яблычны кампот. Ведаў, значыць, таварыш Сакольчык, за якую справу ўзяўся. Разумеў, што робiць. Значыць, i сапраўды прыйдзецца расказваць калi-небудзь. Абавязкова. Iншаму сьледчаму.

Славамiр Адамовiч

Фактура зьвераная з крынiцай iнфармацыi

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0