«Iхная» справа

Wiгн: Biaжorusini o nas. Biaжorusini o sobie. — 1997, nr.9 (467)

«Хiба насамрэч патрэбныя крывавыя падзеi за блiжэйшай усходняй мяжою, каб мы прысьвяцiлi Беларусi крыху болей увагi?» — задае пытаньне польскi месячнiк Wiгн, прысьвечаны амаль цалкам сучаснай беларускай праблематыцы. Адказам, пэўна, мусiць быць сам факт зьяўленьня беларускага нумару.

Падбор матэрыялаў зроблены з ужо апублiкаванага раней у беларускiм цi расейскiм друку. Гэта артыкулы Анатоля Майсенi, Алеся Туровiча, Уладзiмера Падгола, Натальлi Пятровiч, iнтэрвiю зь Юрасём Хадыкам, Станiславам Багданкевiчам, айцом Янам Матусевiчам, вершы (з паралельным перакладам на польскую) Натальлi Арсеньневай, Славамiра Адамовiча, Анатоля Сыса, Алеся Анцiпенкi ды iншых. З польскага боку iх дапаўняюць рэпартаж Магдалены Ярэцкай («Плянэта Менск»), сацыяпсыхалягiчны опус Рышарда Радзiка аб пераменах ва ўзаемаўспрыманьнi беларусаў i палякаў на працягу дваццатага стагодзьдзя, эсэ пра сучасную беларускую паэзiю Чэслава Сэнюха i мэдытацыi на польска-беларускую тэму пад назваю Багдана Скарадзiнскага.

Калi згадаць падзагаловак нумару, дык у большасьцi ўсё ж будзе «беларусы пра сябе». Гэта, пэўна, найбольш цiкава для польскага чытача. Нам жа, бадай, больш цiкава, што пiшуць, што думаюць «палякi пра нас» — як успрымаецца цяперашняя палiтычная, культуральная сытуацыя ў Беларусi польскiмi iнтэлектуальнымi коламi i непасрэдна палякамi-асобамi. Ужо цытаваны вышэй рэдакцыйны артыкул жорстка канстатуе: «у польскай грамадзкай думцы Беларусь папросту не iснуе». Але рэчаiснасьць так цi iнакш грукае ў дзьверы i цалкам схавацца ад прысутнасьцi расейскай зброi i расейскай палiтычнай i эканамiчнай экспансii ў дзьвюх сотнях кiлямэтраў ад польскай сталiцы не дапаможа нават NATO. Заплюшчваць вочы на таталiтарную ямiну пад сваiм бокам таксама небясьпечна. Досьвед гэтага паступова прымушае зьвяртаць увагу на «беларускае пытаньне» ў Эўропе нават нашых блiжэйшых суседзяў. Праз культурныя дачыненьнi зь незалежнай беларускай iнтэлiгенцыяй, праз прыватныя кантакты зьмяняецца i стаўленьне на асабовым узроўнi. Паказальныя ў гэтым пляне артыкулы тых польскiх журналiстаў, якiя правялi пэўны час у Беларусi, пажылi «нашым» жыцьцём. «Плянэта Менск» Магдалены Ярэцкай — прыклад ужо пэўнай гераiзацыi, рамантызацыi беларускай апазыцыi, якая пачынае набываць (у вачах рэпарцёра) рысы Ваяўнiчай Салiдарнасьцi альбо нават партызанкi ў духу АК.

Але ўсё ж як рэзюмэ сучаснай польска-беларускай сытуацыi можна прывесьцi яшчэ дзьве цытаты: першая — з рэдакцыйнага, другая — з артыкула Багдана Скарадзiнскага: «Мы яшчэ маем унiкальны шанец падтрымкi беларусаў на значна цяжэйшай, чым наша, лiтоўская цi нават украiнская дарозе да незалежнасьцi i да Эўропы, у якой Беларусь, у структурах Вялiкага Княства Лiтоўскага, прысутнiчала праз стагодзьдзi. I варта той шанец выкарыстаць — таксама дзеля лепш зразуметых польскiх нацыянальных iнтарэсаў». «Гэта iх, беларусаў, справа, калi яны жадаюць адрачыся мовы, культуры, дзяржаўнасьцi».

Вацлаў Арэшка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0