Славамiр Адамовiч

БУДЗЕМ...

 

Мудрымi будзем, як зьмеi,

хiтрымi, нiбы лiсы,

чыстымi, як лiлеi,

i першымi ў чорных сьпiсах.

 

Добрымi будзем, як маткi,

як сьветлыя сны i мроi,

жанчыны — нiбы аплаткi,

мужчыны — як сталь для зброi.

 

Цёплымi будзем, як дрэва,

i шчодрымi, як на Каляды,

будзем ня справа, ня зьлева,

а там, дзе нам будуць рады.

 

Будзем, як травы ў росах,

як белыя гiяцынты,

як чэрвеньскiя пакосы,

як залежы антрацыту.

 

Цiхiмi будзем, як гольлi

дрэваў хвойнай пароды,

як павуцiнка са столi,

як першыя лёгкiя роды.

 

Будзем, браты i сёстры,

супольна крочыць у наступ,

будзем, як меч гостры,

як цяжкi рабочы заступ...

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0