Славамiр Адамовiч

Напярэдаднi

Тацяне Сямiрскай

... Проста ў вакно маё поўня

сьвецiць, а сын мой названы

дзелiцца думкай наiўнай,

i сам я трывожны ад думак,

i ў небе — о любая! —

ў небе вячэрнiм, у чорным,

дзе зорны трытон сушыць брушка

Птушынага Шляху, —

там вечныя i маладыя

мы пралятаем

у нашым цудоўным сусьвеце

i засяваем валокi i дзесяцiны

трывалым насеньнем, якое

высьпела ў чэраве

Рыму, Афiнаў

ды Вiльнi крывiцкай...

у лютым 1998 году

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0