Учора ў праваслаўных вернiкаў пачаўся Пятроў пост. Праз 7 дзён пасля свята Святой Тройцы пачынаецца Пятроў пост, у памяць пра хрысцiянскiх пакутнiкаў Пятра i Паўла. На загад iмператара Нерона многiя тысячы хрысцiян былi ўкрыжаваны, спалены, каменаваны i аддадзены на зьядзеньне звярам. Сярод гэтых ахвяраў былi апосталы Пётр i Павел, у вiну якiм ставiлася пропаведзь слова Божага.

Да таго ж, Пятроўскi пост нагадвае аб тым, што галоўны вораг, як абвяшчае Евангелле, не той, хто забiвае цела, а той, якi каранiцца ўнутры душы. Часта зноў хрышчоны забывае пра любоў да Бога i блiзкага i вяртаецца да ранейшых грахоў. Вось аб гэтай небяспецы i нагадвае пост.

Самая вялiкая працягласць Пятрова посту — шэсць тыдняў, самая малая — восем дзён. У Пятроў пост дазваляецца есцi рыбу ва ўсе днi, акрамя серады i пятнiцы. Закончыцца пост 11 лiпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?