Чорная дата найноўшай гiсторыi

 

У ноч з 11-га на 12-га красавiка 1995 году ў будынку Дому ўраду быў учынены гвалт у дачыненьнi да 19-цi дэпутатаў ад апазыцыi Вярхоўнага Савету 12-га склiканьня: iх зьбiлi i дэпартавалi з Авальнай залi. Тады iхныя калегi па дэпутацкiм мандаце праглынулi падзею, якая стала пачаткам пахавальнай цырымонii для парлямэнтарызму ў Беларусi. Дэпутаты апазыцыi Беларускага Народнага Фронту Вярхоўнага Савету 12-га склiканьня М.Аксамiт, С.Антончык, Л.Баршчэўскi, Ю.Беленькi, I.Гермянчук, В.Голубеў, Б.Гюнтэр, Л.Дзейка, У.Заблоцкi, Л.Зданевiч, М.Крыжаноўскi, В.Малашка, М.Маркевiч, С.Навумчык, З.Пазьняк, С.Папкоў, П.Садоўскi, А.Трусаў, А.Шут тры гады назад пастанавiлi да канца выказаць свой пратэст супраць плянаванага антынацыянальнага рэфэрэндуму.

Нагадаем, што напачатку бальшыня дэпутатаў падтрымала толькi два пытаньнi — аб iнтэграцыi з Расейскай Фэдэрацыяй i аб магчымым роспуску прэзыдэнтам парлямэнту. Лёсавызначальныя для беларускай дзяржавы пытаньнi мовы й сымболiкi пры першым галасаваньнi для ўключэньня ў рэфэрэндум не набралi неабходнай колькасьцi галасоў. Тым ня менш, дэпутаты ад апазыцыi абвясьцiлi галадоўку.

11-га кастрычнiка ў Вярхоўным Савеце выступiў лiдэр БНФ Зянон Пазьняк, якi адзначыў, зьвяртаючыся да дэпутатаў: «Спадары дэпутаты! Мiнула амаль пяць гадоў дзейнасьцi Вярхоўнага Савету, у якiм усё вызначала i вызначае былая камунiстычна-намэнклятурная большасьць. Якi ж вынiк вашай дзейнасьцi за пяць гадоў, спадары дэпутаты? Што вы нарабiлi, што натварылi? Пяць гадоў таму ў нас быў аднолькавы жыцьцёвы ўзровень, як i ў краiнах Балтыi. Але краiны Балтыi пайшлi па шляху свабоды i эканамiчных рэформаў i цяпер ужо пачынаюць карыстацца пладамi сваёй разумнай палiтыкi. Беларусь жа, дзякуючы перш за ўсё вашай дзейнасьцi, пакацiлася ў яму жабрацтва, разбурэньня эканомiкi, iнфляцыi. Ад рэформаў адмовiлiся, краiну абрабавалi, народ абакралi, маёмасьць «прыхватызавалi». У людзей забралi грашовыя ўклады i аблiгацыi, не далi нi зямлi, нi працы, нi нармальнага сацыяльнага забесьпячэньня. На кожную душу павесiлi велiзарную дзяржаўную пазыку. I што прапануеце вы цяпер разам з вашым прэзыдэнтам, якога вы прыдумалi, спадары намэнклятурныя дэпутаты? Што прапануеце вы цяпер, «пад заслону», у канцы вашай бясплённай, разбуральнай дзейнасьцi? Абрабаваўшы народ, вы, топчучы Канстытуцыю i закон, прапануеце яму рэфэрэндум аб яго сьвятой беларускай мове, аб яго гiстарычных сьцягу i гербе ва ўмовах жабрацтва бяспраўя, iнфармацыйнай блякады i поўнага беззаконьня. Абрабаваўшы народ, вы гатовыя прадаць незалежнасьць яго Бацькаўшчыны, кiнуць яго пад эксплюатацыю i расправу сваёй i замежнай мафii. Вось вынiк вашай пяцiгадовай дзейнасьцi. Мы, дэпутаты апазыцыi Беларускага Народнага Фронту, пратэстуем супраць зьдзеку над нашым народам, над нашай Айчынай, над Канстытуцыяй i законамi Рэспублiкi Беларусь. Вычарпаўшы ўсе магчымасьцi, у знак пратэсту супраць антызаконнасьцi i згубнасьцi вашых дзеяньняў, мы аб’яўляем галадоўку тут, у цэнтры гэтай залi, пачынаем яе цяпер, з гэтай хвiлiны. Мы патрабуем выкананьня Канстытуцыi, законаў Рэспублiкi Беларусь, свабоды слова i лiквiдацыi цэнзуры, спынiць рабаваньне народа i Бацькаўшчыны».

Подпiс ужо згаданых 19-цi дэпутатаў. Цяпер гэтыя людзi ў розных партыях i краiнах, аднак ацэнкi тае падзеi i наступкi наўрад цi будуць розьнiцца.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склiканьня, актывiст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi «Народная Грамада» Лявон Дзейка: «Я памятаю добра, як у той час прэзыдэнт Лукашэнка, выступаючы па тэлевiзii гаварыў, што там нiхто нiкога не зьбiваў, «они торжественным маршем, Позьняк впереди, тихонечко вышли», пасьля сьцьвярджаў, што мы арганiзавалi там нейкую бойку — тыповая «гебэльсаўшчына» спадара Лукашэнкi, якая была бачная ўжо ў тыя часы. Нашыя мэтады, павiнен я адзначыць, гэта быў ужо крок адчаю. Ужо з восенi 1994 году пачалася дэмаралiзацыя Вярхоўнага Савету з боку Адмiнiстрацыi прэзыдэнта. Найбольш слабых палохалi, некаторых спакушалi пасадамi, i калi пытаньне аб рэфэрэндуме трэба было вызначаць галасаваньнем, бальшыня парлямэнту i ягонае кiраўнiцтва былi адпаведна маральна падрыхтаваныя. Гэта цяпер яны добра гавораць, што нiколi ня трэба верыць гэтаму чалавеку, што прэзыдэнт наабяцае i ня выканае, але тое ж самае яны ведалi i тады... Мы хацелi перашкодзiць гэтаму рэфэрэндуму, магчыма трэба было нам быць больш цьвёрдымi —працягваць i працягваць акцыю — у iншых месцах, будынках. З боку ўладаў гэта быў адзiн зь першых крокаў па раскручваньнi практыкi рэпрэсiўнага кiраваньня дзяржаваю. Рэакцыя iншых дэпутатаў на нашыя дзеяньнi была рознай — нехта адводзiў вочы, а нехта, хто цяпер узгадвае тыя падзеi з мэтаю прадэманстраваць усталяваньне таталiтарызму ў Беларусi, тады глумiўся. У нашыя днi гэтыя людзi — пад вялiкай грамадзкай увагай, я б не хацеў называць iмёны, бо можа яны сапраўды шчыра перагледзелi свае погляды. Я павiнен нагадаць, што 11-га красавiка 95-га году, пасьля таго, як скончылася паседжаньне (а мы сядзелi каля трыбуны), як дэпутаты пакiнулi Дом ураду, з намi была карэспандэнт Радыё «Свабода» Алена Радкевiч. Яна каля 9-й гадзiны вечара была выдаленая з залi ў грубай форме адным з кiраўнiкоў службы дзяржаўнай аховы (ён i цяпер там пры пасадзе) Мiхаiлам Цесаўцом. Дом ураду быў ачэплены, усе двары былi запоўненыя спэцназаўцамi, вялiкай колькасьцю апэратыўнiкаў КГБ, людзьмi ў чорных масках — гэта помнiцца вельмi добра. Выдаленьне 19-цi дэпутатаў адбывалася так —раптам адчынiлiся ўсе дзьверы Залi паседжаньняў, i ў тры патокi хлынула лава шэра-чорнай масы, якая лiтаральна затапiла гэтую Залю. Уражаньне — Лацiнская Амэрыка ў самых яе трагiчных праявах... Мы супрацiўлялiся хто як мог, але былi скручаныя, кiнутыя ў мiлiцыйныя машыны. Я ехаў з дэпутатам з Ваўкавыску Мiкалаем Аксамiтам. Самае галоўнае, што запомнiў асабiста я —я да апошняй хвiлiны, да той пары, пакуль не адкрылiся гэтыя дзьверы, лiчыў, што ў мяне, як у абраньнiка народа, ёсьць мой мандат, якi мяне баронiць. Тое, што гэтая ўладная карная экспэдыцыя пераступiла мяжу так лёгка, для ўсiх нас стала вялiкiм патрасеньнем. Ужо тады я сказаў: «На Беларусь прыйшоў фашызм». 12-га кастрычнiка 95-га году старэйшы сьледчы па асаблiва важных справах пры Генэральным пракуроры Рэспублiкi Беларусь Бролiшс пасьля разгляду справы аб падзеях у Доме ўраду, якая была ўзбуджаная 12-га красавiка, пастанавiў: «Паводле заключэньня судмэдэкспэртызы у сямi дэпутатаў былi лёгкiя, якiя не пацягнулi за сабой шкоды здароўю, цялесныя пашкоджаньнi ў выглядзе крывападцёкаў, нанясеньне якiх магчыма пры ўмовах, акрэсьленых пацярпелымi. Устаноўлена, што ў Доме ўраду былi ваенаслужачыя ўнутраных войскаў першай роты вайсковай часткi 3214 у колькасьцi 37 чалавек, першай роты вайсковай часткi 5448 у колькасьцi 43 чалавекi, атрад спэцназу МУС у колькасьцi 43-х чалавек, 24 служачыя Галоўнага ўпраўленя аховы МУС. Апроч пералiчаных у Доме ўраду былi i зьдзяйсьнялi актыўныя дзеяньнi ў дачыненьнi да дэпутатаў падразьдзяленьнi, прыналежнасьць якiх i асабовы склад якiх сьледзтвам не ўстаноўленыя. Упраўленьне аховы пры прэзыдэнце краiны неаднаразовыя запыты пракуратуры пакiнула без рэагаваньня. Касэты вiдэазапiсу, выкананага ў Залi паседжаньняў Вярхоўнага Савету, Адмiнiстрацыя прэзыдэнта сьледзтву не перадае. Запiсы маюць iстотнае значэньне для вызначэньня кола ўдзельнiкаў падзеяў. Сабраныя доказы сьведчаць, што дзесяцi дэпутатам Вярхоўнага Савету, на якiх распаўсюджваецца палажэньне артыкулу 37-га аб дэпутацкай недатыкальнасьцi Закону «Аб статусе народнага дэпутата», дзеяньнямi прадстаўнiкоў улады нанесеныя цялесныя пашкоджаньнi. Аднак высьветлiць канкрэтныя асобы i абставiны на гэты момант немагчыма. Папярэдняе сьледзтва па справе прыпынiць за нявысьветленасьцю асобаў, якiя мусяць быць прыцягнутыя як вiнаватыя». Подпiс: старэйшы сьледчы, старэйшы дарадца юстыцыi Я.Бролiшс.

У крытычныя моманты Лукашэнка заўсёды дзейнiчае, разьлiчваючы на страх. Але тых дэпутатаў не ўдалося зламаць — супраць iх была проста ўжытая сiла, як не ўдалося зламаць мэтрапалiтэнаўцаў — супраць iх была ўжытая сiла. Але ўжо ў крытычны момант для Вярхоўнага Савету 13-га склiканьня, калi вырашалася пытаньне рэфэрэндуму 1996 году i фактычна лёсу краiны на многiя гады, Лукашэнку не спатрэбiлiся гвалтоўныя мэтады, бо людзям, якiя, здавалася б, павiнны былi насьмерць стаяць за iдэалы дэмакратыi, не хапiла мужнасьцi i адказнасьцi.

Падрыхтавала Вольга Караткевiч


З 1 сакавiка ў эфiрнай прасторы Беларускай рэдакцыi Польскага Радыё-5 выходзiць праграма «Бумэранг». Гэта аўтарская праграма, якая рыхтуецца пры ўдзеле Архiву Найноўшае Гiсторыi. «Бумэранг» — унiкальная магчымасьць пачуць галасы сьведкаў i ўдзельнiкаў падзеяў нядаўняга мiнулага НЕСАВЕЦКАЕ Беларусi. Мiнулага, якое мы называем Найноўшым Часам, часам нашага жыцьця i жыцьця нашых бацькоў. Слухайце «Бумэранг» штонядзелi ў 16-30 (41,27м 7270 кГц; 49,22м 6095 кГц).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0