На 9 чэрвеня заплянаваны новы канцэрт ў межах кампаніі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Гэтым разам у Горадню прыедзе Лявон Вольскі (NRM).

Перад гарадзенцамі ўжо выступалі Кася Камоцкая і Віктар Шалкевіч, якія такім чынам выказалі сваю падтрымку моладзі — абаронцам гарадзенскай гістарычнай спадчыны.

Канцэрт Лявона Вольскага пройдзе 9 чэрвеня (субота) а 19‑ай гадзiне (Будзёнага, 48а). Заля ва ўнутраным дворыку.

s13.ru

Фота Арцёма Лявы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0