У цэнтры Гомеля, як паведамiў кiраўнiк прэс‑цэнтра абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Руслан Габрылёў, раптам загарэлася «Газель» маршруту № 3. Пасажыры i вадзiцель у спешным парадку пакiнулi яе, i на месца здарэння прыбылi супрацоўнiкi ўказанага ўпраўлення i Дзяржаўтаiнспекцыi.

Першыя патушылi пажар, але ў «Газелi» ўсё выгарала, i на ёй, як гавораць, нiчога жывога не засталося. Папярэдняя прычына пажару ў маршрутцы — няспраўнасцi газавага абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?