Лiтаратурная прэм’ера
ВАЎЧЫНАЯ ЯМА
Так называецца новая аповесьць Васiля Быкава, якую аўтар толькi што закончыў у Фiнляндыi.
... Былы салдат становiцца дызэртырам, якi ўцёк з сучаснай вайсковай казармы. Ягоны шлях — у Зону. На атручанай, пакiнутай зямлi спадзяецца ён знайсьцi схоў ад перасьледу, паратунак ад несвабоды. Зона, аднак, мае свае няўмольныя законы...
Першае чытаньне новае аповесьцi Васiля Быкава — на хвалях Беларускае службы радыё «Свабода» кожныя нядзелю, аўторак i чацьвер а 18 i 22 гадзiнах. Хвалi «Свабоды» — 31, 41 i 49 мэтраў, пастаянная частата 7295 Кгц.
У кастрычнiку — з ласкавае згоды аўтара — на старонках «Нашае Нiвы».
0
0
0
0
0
0