Славамiр Адамовiч

Алегу Дашкевiчу, члену Сям’i

 

... хворая паясьнiца маткi,

бацькавы нараканьнi,

братава адасобленасьць,

ягоныя жонка й дачушка;

сястра крыклiвая з сынам

i бацькам твайго пляменьнiка;

хросная мацi Часлава

з гораду Белапольле;

у хляве цялушка здаровая

ўжо на дзявятым месяцы;

дрэвы, якiм так файна

расьцi на вольнiцы хутара;

старая бацькава хата,

прапахлая пацукамi,

i матчына хата, прапахлая

табакай i дымам зь печы;

таварыш, якому ўчора

ты вызвалiў месца ў камэры,

i вораг, якi варты

тваёй мэльхiёравай кулi

альбо хоць бы твайго слова,

што нiбы снарад гаўбiчны

ўзарэ дзесяцiну варожую,

на якой мы заўтра пасадзiм

Дрэва Нашай Свабоды!

Менск, гатэль “Юбiлейны”,
23 верасьня 1998 году

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0