Самыя дарагія білеты на канцэрты 16‑га Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» будуць каштаваць Br200 тыс., самыя танныя Br5 тыс. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі дырэктар фестывалю Радзівон Бас.

Самыя дарагія білеты ў мінулым годзе каштавалі Br180 тыс. і разышліся аднымі з першых, нагадаў ён. Як звычайна, на канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў гледачоў, будуць і высокія цэны на білеты — ад Br30 тыс.

У гэтым годзе прадугледжваецца рэалізаваць каля 150 тыс. білетаў, атрымаўшы ад іх продажу не менш як Br2 млрд. Білетныя касы фестывалю пачнуць сваю работу 9 чэрвеня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?