Дзяржаўны абвінаваўца просіць прыгаварыць вядомага выканаўцу Віктара Каліну да шасці гадоў пазбаўлення волі, яго жонку Святлану Каліну — да пяці. Як паведаміў БелаПАН адвакат В.Каліны Алег Дубавец, гэтае рашэнне было агучана 5 чэрвеня на пасяджэнні суда Першамайскага раёна сталіцы.

Нагадаем, слуханне па справе В.Каліны і яго жонкі пачалося 29 мая. Віктару Каліне інкрымінуюцца махлярскія дзеянні, якія ён учыніў для атрымання страхоўкі за нібыта выкрадзены аўтамабіль. В.Каліна абвінавачваецца ў арганізацыі махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 16 і ч. 4 арт. 209 КК), арганізацыі заведама падманнага даносу (ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 400 КК) і заведама падманным паказанні (ч. 2 арт. 401 КК). Святлана Каліна абвінавачваецца ва ўчыненні махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).

Паводле слоў дзяржаўнага абвінаваўцы, муж і жонка прадалі аўтамабіль «Мерседэс‑Бенц», а пазней заявілі аб яго выкраданні ў Маскве ў праваахоўныя органы Расійскай Федэрацыі. Жонка спевака была затрымана ў Мінску пры атрыманні страхоўкі за нібыта выкрадзеную машыну.

На судзе 29 мая В.Каліна заявіў аб сваёй невінаватасці ў махлярстве. Ён прызнаў віну толькі ў тым, што часткова даваў заведама падманныя паказанні. Яго жонка не прызнала сваю віну поўнасцю.

Паводле слоў адваката, прыгавор па справе В.Каліны і яго жонкі будзе абвешчаны 12 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?