Сяргей Грыгар’янц:

«Нiхто нiкому не павiнен»

 

Расейскi палiтоляг адказвае на пытаньнi карэспандэнта «НН».

«НН»: Пасьля 96-га году ў Беларусi склалася меркаваньне, што шукаць падтрымкi ў Расеi для нашай дэмакратыi амаль бессэнсоўна.

С.Г.: Я думаю, што вашая пазыцыя няслушная, шчыра кажучы. Я мяркую, што вы ў значнай ступенi атаясамлiваеце Расею, расейскае кiраўнiцтва i той слой, якi выказвае грамадзкую думку, што склалася за савецкiм часам.

Сапраўды, усе тыя праблемы, якiя на працягу апошнiх гадоў патрасаюць Расею, паказваюць, што расейскi дэмакратычны асяродак не дастаткова моцны, ня мае дастатковага досьведу цi практычных здольнасьцяў. Але гэта ня значыць, што яго няма. Гэта не азначае, што ў Расеi няма да каго апэляваць. Гэта значыць, што беларусы гэта робяць занадта слаба. Беларусы не шукаюць тых, хто зьяўляецца iхнымi патэнцыйнымi прыхiльнiкамi, а такiя бясспрэчна ў Расеi ёсьць. Iншая справа, што гэта цяжкая праца.

Падобная сытуацыя склалася ў Расеi са Злучанымi Штатамi. Расейцам здаецца, што Клiнтан забыўся на правы чалавека й падтрымлiваў вайну ў Чачнi. Але Клiнтан гэта ня ўся Амэрыка. Тое ж самае й беларусам трэба праяўляць больш актыўнасьцi ў пошуках прыхiльнiкаў беларускай дэмакратыi ў Расеi. Але ў гэтым ёсьць i нашая вiна. Вось сувязi нашага фонду «Гласность» яўна недастатковыя, як i супрацоўнiцтва, якое магло б быць. Але гэта працэс, якi павiнен быць двухбаковым. А мы раз за разам чуем паўтарэньне аднаго й таго ж — вы нам павiнны. Насамрэч нiхто з нас нiкому й нiчога не павiнен. Мы самi ў першую чаргу павiнны спраўляцца з уласнымi бедамi. Нам хтосьцi можа дапамагчы, калi ён настолькi добры, цi ён, як сказаў Сяргей Кавалёў, адчувае адзiнства сьвету й непадзельнасьць яго. Але ж мы самi ў адказе за ўласнае «сёньня» й «заўтра».

«НН»: Як бы нашыя пакуль што розныя «сёньня» ня сталi агульным «заўтра». Цiкава, як Вы ацэньваеце шанцы беларускага прэзыдэнта стаць буйною фiгурай на расейскай палiтычнай сцэне?

С.Г.: Я спадзяюся, што шанцаў няма. Хаця ў Расеi бясспрэчна ёсьць прыхiльнiкi гэтага. Больш за тое, ня толькi ў Лукашэнкi быў указ аб стварэньнi адзiнай выбарчай прасторы, але i ў Ельцына быў падрыхтаваны падобны ўказ, якi, на шчасьце, некалькi тыдняў таму ня быў падпiсаны. I натуральна, былi людзi, якiя яго рыхтавалi, як былi й тыя, хто бачыў Лукашэнку ў якасьцi прэзыдэнта Расеi. Але ў той жа час у Расеi iснуе, як вы, верагодна, ведаеце, пэўная колькасьць уласных кандыдатаў, якiм такi сцэнар абсалютна нецiкавы, нават калi яны, як напрыклад, генэрал Лебедзь, блiзкiя да Лукашэнкi па сваiх поглядах. Калi гэта й магчыма, то толькi ў сытуацыi поўнай катастрофы Расеi. У сытуацыi, калi людзi, што стаяць ля ўлады ў Расеi вырашаць, што ў iх няма магчымасьцi справiцца з праблемамi эканамiчнымi, фiнансавымi i, урэшце, палiтычнымi тымi сродкамi, якiя ў iх ёсьць. I адзiнае, што iх ды iхны клан можа утрымаць ля ўлады — гэта рэпрэсiўны рэжым. Гэта неабходнасьць вярнуцца на 30 цi 40 гадоў назад. Вось тады адным з магчымых кандыдатаў, канечне, можа аказацца й Лукашэнка.

«НН»: Але, на Вашую думку, пакуль што рана казаць пра канец дэмакратыi ў Расеi?

С.Г.: Вы ведаеце, Расея, безумоўна, краiна зь вельмi слабымi дэмакратычнымi традыцыямi. I зь яшчэ меншымi навыкамi. Але ў той жа час, зь вельмi вялiкiм iнтэлектуальным патэнцыялам. Дзiкасьць яе сёньняшнiх праяўваў i ўнутры краiны, i на мiжнароднай арэне ўсё ж у значнай ступенi тлумачыцца тым, што гэты iнтэлектуальны патэнцыял незапатрабаваны. Але гэта ня значыць, што яго няма. I так цi йнакш ён уплывае на сытуацыю, i зараз, дарэчы, больш чым раней. У Расеi, калi мы гэта перажывем, адбываюцца насамрэч нармальныя працэсы. Гэта працэс назапашваньня ўласнага досьведу. Досьвед абраньня дэпутатаў, абыходжаньня са сваiмi грашыма, стварэньня аранiзацыяў, што цябе абараняюць i г.д. Праз гэты этап тэрэтычна неабходна прайсьцi. Iншая справа, што пажадана ня проста прайсьцi, але й застацца жывым. Што зусiм не гарантавана.

Размаўляў З.Б.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0