Андранiк Антанян

Такая радасьць!
Дзяўчынка на павадку
Сабачку вядзе.

Усяго чыхнуў
у пустым пакоi. А
рэха тут як тут.

Вось-вось лiне
дождж. Дык ляцi, матылёк,
пад мой парасон.

Здароў, бясконцасьць!
Слухаю радыё ды
чакаю жонку.

Сьпёка, а ўспомнiш
пра зiму. Чырвоныя
гронкi рабiнаў.

Задушны вечар.
Дзесь побач каркнуў крумкач
Няма спакою.

Простым алоўкам
на аркушыку ў кратку
малюю елку.

Выйшаў на ганак.
Кап... кап... — кроплi са страхi.
Учорашнi дождж.

Скача варона
з галiнкi на галiнку
Падаюць лiсты.
 
 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0