Сталыя чытачы «Нашай Нiвы» ведаюць, што ў 99-м годзе, як i раней, мы будзем ня столькi iнфармаваць пра падзеi, колькi ўслухоўвацца ў iхную сутнасьць i ўглядацца ў жывыя праявы маладога беларускага грамадзтва.
Сталыя прыхiльнiкi «НН» ведаюць, што ў 99-м годзе са старонак газэты яны даведаюцца пра самыя iстотныя зьявы постсавецкай i сусьветнай культуры, пра жывы беларускi лiтаратурны працэсу.
Сталыя чытачы «НН» ведаюць, што разам з намi iм лягчэй будзе сьцьвярджаць свае прынцыпы i перакананьнi сярод ня надта прыхiльнае публiкi. Нагадваем, 2 лютага — Дзень без чужога слова, i мы чакаем вашых лiстоў.
Сталыя чытачы гэта ведаюць i таму выпiсваюць «НН», а гэта значыць, што газэта будзе выходзiць i дапамагаць сваiм прыхiльнiкам.
З новым годам.
Рэдакцыя «Нашай Нiвы»