Славамiр Адамовiч

Бытавуха-2

 

АДЗIНАЕ ПЫТАНЬНЕ

«Спадарства, газэта СЫМБОЛЬ, з годнага па пачатку свайго сталага аўтара Пана Ськiргайлы азнаймуя (...) збор прапазыцыяў па складаньнесю шляхецка-колецкага рэгулямiну (...) а фармаваньнi адпаведнага думкарэю (...). Цяперака, у чацьвёртым нумары, мы падаямо Падставовыя рэгулы. Глядзеця зваротны бок.»

На «зваротным» баку: «... бо спачуваньня, сардэчнасьць, любасьць — галоўная колецкая зброя, якая забясьпечвае ягоную змогу па над хвiзычна дужымi й лепi ўзброенымi, як повязь iз Богам Творцам, бо чым узьнёсьлейшы колецаў дух, гэным выжэйшыя ёсьць йiсты яму спрыяюць. Чым выжэй iстапатранатар, чым невасяжней яна для ворагаў, гэным кончшая перамога патранаванага Боскасьцяй колецу».

Пададзеныя цытаты ўзятыя зь лiстка «Сымболь». Выдае яго дарослы ўжо, але яшчэ малады, чалавек. Да яго ў мяне маё адзiнае пытаньне: чы велягойны пане-спадарыч мае праказываць такею мовасьцю як штодзень, чы йон адно толькi грымзоцiць кiрылiцкымi лiтэрамi ў свэйнай «вольнай газэце»?

 

АГУРКI I ПАРНАГРАФIЯ

Арганiстка прыяжджала падвышаць квалiфiкацыю. Спынiлася, як i заўсёды, у Вялiкай Жанчыны. I я, невыпраўны дуронiк, iзноў нарваўся да iх на п’янку.

... Два смаўжы мужчынскага полу вярыдзгалi штосьцi за сталом. Потым меншы зусiм на падлогу споўз, а даўгалыгi на канапу перабраўся. Тут Вялiкая Ж. i давай яму публiчны мiнэт вырабляць. Тады мы з тым, якi ўжо на падлозе кешкаўся, налiлi i пад гукi харалу аральнага выпiлi. Салоны агурок пашынкавалi ды i закусiлi. Я яшчэ й палiў усмак нечыя цыгарэты. Не скажу, праўда, цi дайшло да аргазму цi не, але агуркi былi смачныя i расол такi мяккi, ня рэзкi i бязь лiшнiх пахаў.

Апоўначы скруцiлiся мы спаць: Арганiстка пайшла да Дзiмачкi-пяцiкурсьнiка (некалi яна зь ягоным старэйшым братам шарохалася), Вялiкая ў кампанii хахаляў засталася, а мне прыйшлося на сваёй тэрыторыi аднаму тусавацца.

На другi дзень было нармальна, адно што суседзкi таракан утапiўся ў шклянцы кефiру. Прыйшлося абыходзiцца салоным з-пад агуркоў.

 

НОВЫ

Дапiўсяткi Пузырэўскi — з дырэктарства скiнулi.

Новы прыйшоў — дэпутат менгарвыканкаму.

Праваслаўны.

Заходжу аднойчы — па тэлефоне гаворыць. Натхнёна так у слухаўку: мае людзi! мае людзi! Во, думаю, якi круты: сваiх людзей мае. Аж тут iншая рэплiка: «Вот, помню, когда меня Москва утвердила...»

Чалавек шчасьлiвы ўспамiнамi.

 

ЦIЦЯНКОЎ

Усю восень ён правяраў дзяржаўныя ўстановы Савецкага раёну беларускай сталiцы.

Стаматалягiчныя кабiнэты ў школах, зубную дзiцячую палiклiнiку, дзе мая палюбоўнiчка Юзя атрымоўвае аж два мiльёны беларускiх рублёў.

Правяраў i 24-е вучылiшча будаўнiкоў.

Усё правярае т а в а р ы ш, усiх пiльнуе на сваiм райвыканкамаўскiм узроўнi. I хоць маштабы пакуль ня тыя, але ж якi цiцянкоў ня марыць пра свайго лукашэнку.

 

ХАРЭАГРАФIЯ

Да Дня настаўнiка ў аднэй сталiчнай школе з харэаграфiчным ухiлам кожны вучань мусiў здаць мiльён рублёў (на кветкi!).

Зьяўленьне ў школьных калiдорах журналiста стала здарэньнем надзвычайным i моцна ўсхвалявала дырэктрысу. Уся такая выфранчаная, з сыгнэтамi ледзь не на кожным пальцы, яна сказала карэспандэнту, што ўсё, заўтра будзе аддрукаваны загад, якi забаронiць настаўнiкам прымаць ад вучняў ня толькi падарункi, але й кветкi. А сам журналiст быў папярэджаны, што ў выпадку публiкацыi нэгатыўнага матэрыялу ён можа быць паклiканы ў суд. Дырэктрыса паабяцала таксама, што абавязкова знойдзе таго, хто вынес сьмецьце з хаты.

Гаварылi яшчэ пра школьныя сьняданкi за пяць тысяч беларускiх рублёў i пра дырэктрысаву дачку, якая вучыцца ў iншай школе, а на сьняданак атрымлiвае ад мамы кавалак натуральнага мяса й шклянку ня менш натуральнага соку.

Яшчэ на дзяржаву кузьнiлi, якая так не паважае настаўнiцкую працу. Пасьля зайшла класная кiраўнiца i доўга тлумачыла карэспандэнту, чаму яна прымушае школьнiкаў мець пры сабе дзёньнiкi агульнага ўзору — зь фiзiяномiяй ППРБ на вокладцы.

 

ПСЫХIЧНАЯ

На тыднi яе адведаў муж. Прыехаў ён з Варшавы, дзе ўжо цэлы год нелегальна працуе на будоўлi. Прывёз гурбу трантаў i бiжутэрыi для сваёй старэйшай гадоў на пяток сяброўкi. Але выйшла зь ёю неспадзяванка. У сьне Iруся выспавядала пра свайго палюбоўнiка, якога год назад спаткала каля тэлефоннай будкi, што вiсiць на будынку 13-га паштовага аддзяленьня.

Ранiцай муж спытаў, хто такi Адамовiч, пра якого зь неўнiкнёнай прыхiльнасьцю яна ўсю ноч трызьнiла. Любачка нiчога лепшага не прыдумала i, як бальшыня жанчын у падобнай сытуацыi, арганiзавала гiстэрыку. Сцэна была разыграна настолькi ўдала, што мужу прыйшлося адвезьцi Iрусю на вулiцу Бехцерава, дзе, кажуць, месьцiцца псыхiятрычны стацыянар.

У лякарнi пратрымалi жанчыну тры днi, а на чацьвёрты яна зьбегла i расказала сваю гiсторыю мне.

***

Польскае радыё перадае, што ў Польшчы нелегальна працуюць каля 150 тысяч беларусаў, украiнцаў i расейцаў.

 

ПРАВААБАРОНЦА

Ёсьць недзе на сьвеце — зусiм блiзка — дачка, якой ён даў жыцьцё. Жанчына ёсьць — матка гэтай дзяўчынкi. Але ён ня разам зь iмi. Не захацеў сям’i аж настолькi, што сеў на цэлы год у турму — за няўплату алiмэнтаў.

Адсядзеў увесь тэрмiн.

Зуб згубiў сьпераду (разец).

Выйшаў.

Прыстроiўся ў адной праваабарончай арганiзацыi, пiша ўспамiны пра турэмныя ўнiвэрсытэты, стаiць з плякацiкамi ў пiкетах i, як i раней, пры выпадковых сустрэчах па-iдыёцку лыбiцца й гыгыкае.

Iншы раз хочацца даць гэтаму «праваабаронцу» па фiзiяномii, ды экспрэсii не хапае.

 

ПЯЛЬМЕНI I ГЕАГРАФIЯ

Пасьля Варшавы асаблiва цiкава зайсьцi ў беларускую краму — адзiн раз.

Унiвэрсам «Рыга», Менск, 20.12.98 году, 15.45. У крамнай лядоўнi назiраю вiртуальную прысутнасьць Расейскай Фэдэрацыi: пяльменi «Астанкiнскiя, «Уральскiя», «Маскоўскiя». «Маскоўскiя» каштуюць 112 тысяч 700 рублёў. Новая назва наклееная на старую. Раней Калiнкавiцкi мясакамбiнат выпускаў «Аматарскiя». Сёньняшнiя «Маскоўскiя» прадукуе барысаўскае ТАА «Сьвятлана» (калi верыць ратапрынтавай наклейцы).

Дата выпрацоўкi — 16/12. Нумар упакоўшчыцы адсутнiчае. Смак — дрэнь.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0