У нямецкім горадзе Швэрын падчас антыфашыстоўскай акцыі затрымалі сямёх беларусаў — актывістаў аргкамітэту сацыяльнага руху «Разам!».

Пра гэта паведаміў гомельскі актывіст руху «Разам!» Юрась Глушакоў, які сёньня вярнуўся зь Нямеччыны:

«Мы пратэставалі супраць таго, што ў краінах Эўропы, Расеі й нават Беларусі актывізуюцца прафашыстоўскія сілы».

У паліцэйскай інспэкцыі Швэрына беларускіх грамадзянаў разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі трымалі каля чатырох гадзінаў, а пасьля адпусьцілі. Ніякіх парушэньняў грамадзкага парадку ў дзеяньнях пратэстантаў паліцыя ня ўгледзела.

Пяцёра беларускіх грамадзянаў застаюцца да гэтага часу ў Нямеччыне. Яны зьбіраюцца працягваць антыфашыстоўскія акцыі да пачатку саміту Вялікай васьмёркі, якая мае адбыцца ў Памэраніі — на поўначы Нямеччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?