Паэта як кабета…

 

Леанід Пранчак. Біблія для каханай: Кн. паэзіі \ Афармл. Дз.Мілаванава. – Менск: Полымя, 1998. — 303 с. – Наклад 1500 ас. ISBN 985-07-0281-8

Тоўсты том паэзіі ў цьвёрдай вокладцы — незвычайная зьява па нашых часах, калі словы «новая кніга паэта» асацыююцца з худой да непрыстойнасьці брашуркай, абы як зьлепленай пры дапамозе дзьвюх аграфак. Саліднасьць тому будзіць найлепшыя спадзяваньні, якія, аднак, прыгасаюць пры больш пільным позірку на вокладку. «Біблія для каханай»? Што гэта значыць? У якім сэнсе біблія? Паэт пераклаў гэтую, як многія лічаць, наймудрэйшую кнігу ўсіх часоў на белмову ў вершаванай форме? Або выклаў свае выпакутаваныя жыцьцём прынцыпы, якія аказаліся настолькі значнымі, што могуць стаць у адзін рад зь Бібліяй і быць настольнай кнігай, параднікам на ўсе выпадкі жыцьця, прычым толькі для яго каханай? Або для любой жанчыны, якую нехта кахае? А для чытача-мужчыны — ужо не? Бянтэжыць малюнак на вокладцы, які ня мае нічога агульнага з назвай — на балотна-зялёным тле нешта сярэдняе паміж сэрцам і чырвонай чарніліцай, і з гэтага нечага вытыркаецца белае пяро…

Пры праглядзе кнігі спадзяваньні, што былі спалахнулі, затухаюць амаль ушчэнт: аказваецца, салідная таўшчыня кнігі — вынік нічога іншага, як вельмі багатай вёрсткі — на кожнай старонцы разьмяшчаецца асобны верш, звычайна гэта 8-12 радкоў, а дзе і 10-20 словаў… Калі адкінуць «паветра», то і выйдзе якраз брашурка. Несучаснае і неэканомнае афармленьне падкрэсліваецца застаўкамі, якія мастацкі рэдактар палічыў за лепшае разьмясьціць перад пачаткам кожнага верша: стылізаваны месячык, стылізаваная хмарка, стылізаваныя птушачкі — і гэтак на кожнай старонцы на працягу першай часткі.

Кніга складаецца з трох частак: вершы пра каханьне, тэксты папулярных эстрадных песень, вершыкі для дзяцей. Найбольш моцная частка — другая. Леанід Пранчак — вядомы паэт-песеньнік, і многія яго песьні ассацыююцца зь лепшымі эстраднымі галасамі Беларусі. Яны сталі, як цяпер модна казаць, знакавымі, іх з задавальненьнем слухалі і слухаюць («Сумны саксафон», «Тэлефон даверу», «Мая непакаханая», «Даставай, Язэп, гармонік», «Каля Чырвонага касьцёла», «Кітайская сьцяна», «Жоўтыя вяргіні», «Пад зоркаю Пагоні» — апошняя, дарэчы, у тэксьце фігуруе пад цнатлівай запазычанай назвай «На ростанях», хаця ў біяграфічнай даведцы стаіць пад сваёй уласнай). Трапна заўважыў паэт, што музыка ажыўляе ягоныя радкі. Бяз гэтай рэанімацыі, на жаль, яны выклікаюць не зусім тое ўражаньне, на якое спадзяваўся аўтар. Такі лёс многіх песенных тэкстаў — шлягеры, быўшы надрукаванымі на паперы, часьцяком выяўляюць сваю бессэнсоўнасьць або другаснасьць. Таму, можа, лепшым варыянтам было выданьне песеньніка Леаніда Пранчака, які уключаў бы ня толькі словы, але й ноты. Такое выданьне, здаецца, магло б разысьціся ўдвая большым накладам, прынесла б карысьць ня толькі рэпутацыі паэта, але й тым усё яшчэ шматлікім прыхільнікам беларускай эстраднай песьні, што былі б скарысталіся ім у рабоце і для адпачынку (варта заўважыць, што наклад «Бібліі…» немалы па нашых часах — 1500 асобнікаў).

Першая частка кнігі, якая называецца «Любові божы дар», не паддаецца камэнтарам. Няма сэнсу папракаць або ухваляць паэта за тое, што ён бачыць сьвет (любоў) так, а не іначай. Мне ягонае бачаньне, прыкладам, падаецца нецікавым, а нехта, можа, будзе рыдаць над яго вершамі сьлязьмі шчасьця… Радкі «Твой позірк хмеліць, як пяршак,» «Каханьня салодкая бражка», як для мяне, ня могуць выклікаць нічога, акрамя іроніі, але прыхільнікам тэорыі чаркі ды скваркі пададуцца сьвежымі і вельмі беларускімі. Паэту, як кабеце, дазваляецца ўсё — гавораць старыя карэктары, і маюць рацыю.

«Дзіцячая» частка троху «не стыкуецца» з рэштай — можа, больш апраўдана было б выдаць яе зноў-такі асобна. Вершыкі для лягапэдычных заняткаў, лічылкі і нескладушкі, канечне, патрэбныя каханай штодня, калі яна выхоўвае дзяцей, але для лепшага ўспрыманьня патрабуюць каляровых малюнкаў, а то дзе-хто з малых можа не зразумець фразаў кшталту «А за мною ходзіць фрак»…

Героі «Брэхкукоцкага летапісу» усё паўтаралі: «У музыцы існуе толькі адзін тон — чысты». Як заўсёды ў Лакснэса, неадназначна і дакладна. Справядліва і для паэзіі.

Наталка Бабіна


 

Разбуральнік стэрэатыпаў

 

Беларускі Гістарычны Агляд. Навуковы часопіс. 1998. Том 5. Сшытак 1 (8). — 288 с. — Наклад 299 ас.

Навукова-папулярныя выданьні ствараюць стэрэатыпы, навуковыя іх разбураюць. Часопіс БГА вядомы як зьнішчальнік стэрэатыпаў у гістарычнай навуцы. Апошні нумар выданьня яшчэ больш мацуе такое рэнамэ.

Праца Генадзя Сагановіча абвяргае стэрэатып, што славяне і немцы — ворагі спакон. Дэталёва разглядаюцца адносіны Полацка і немцаў Падзьвіньня ў першай палове ХІІІ ст. Выснова: паміж бакамі пераважалі мірныя дачыненьні, немцы ў тры першыя дзесяцігодзьдзі не парушалі «добрыя старыя правы» полацкіх князёў, а Полацак адпаведна талераваў чужаземцаў. Выснова аўтара добра стасуецца са словамі польскага храніста ХІІІ ст.: маўляў, тэўтоны і славяне добра жывуць супольна, і няма іншых народаў у сьвеце такіх блізкіх і прыязных, як яны. Вынікі дасьледаваньня стасуюцца і з шчырым жаданьнем большасьці сучасных беларусаў жыць зь немцамі ў сяброўстве. Хто яшчэ з гісторыкаў паспрабуе знайсьці гістарычныя падмуркі для гэтага?

Васіль Варонін рэвізуе старую тэзу пра выключнае становішча Полацкага ваяводзтва ў Вялікім Княстве Літоўскім. На яго думку, становішча Полаччыны было не такім ужо асаблівым, каб казаць пра нейкую мясцовую «канстытуцыю» ў выглядзе вялікакняскіх прывілеяў XVI ст. Аднак скрупулёзны аналіз дазволіў выявіць унікальныя архаічныя рысы палітычнага жыцьця ваяводзтва — існаваньне мясцовага «старшыні» — старэйшага з баяраў, дзейнасьць некаторых старажытных прававых нормаў. Усё ж Полаччына ўсё больш уцягвалася ў агульнадзяржаўную сыстэму і хутка страчвала рысы былой незалежнасьці часоў Полацкага княства. Полаччыны робіцца нават шкада, калі прыгадаеш, як у XVII ст. магнаты проста прадавалі адзін адному пасаду ваяводы полацкага.

А вось нямецкаму дасьледчыку Гартмуту Русу не ўдалося разьвеяць стэрэатып, які пусьціў глыбокія карані на беларускай зямлі, а менавіта пра незвычайную дакладнасьць, стараннасьць, руплівасьць, дбайнасьць, уважлівасьць, пільнасьць, акуратнасьць і ўедлівасьць нямецкага навукоўца. Менавіта такімі рысамі вызначаецца артыкул пра баранавіцкую СД у 1941—1943 г. Ніякага апраўданьня дзейнасьці гэтай установы ня знойдзена. Зьдзівімся ўсьлед за аўтарам артыкула, як значна абмежаваны колькасна нямецкі акупацыйны пэрсанал у горадзе мог праводзіць сваю палітыку, выкарыстоўваючы у некалькі разоў большыя сілы ўсходніх (беларускіх, літоўскіх, латыскіх) добраахвотнікаў.

Вядомы гісторык мастацтва Васіль Пуцко прыгарчыў беларусам радасьць ад існаваньня цудоўнага помніка мясцовага пісьменства ХІ ст. — знакамітага Тураўскага эвангельля. На думку дасьледніка, кніга створаная майстрам, так ці інакш зьвязаным з кіеўскім княскім скрыпторыем. Але ў бочку дзёгця дакладзеная й лыжка мёду: «Факт стварэньня кнігі як твору каліграфічнага мастацтва ў самім Тураве калі нельга даказаць, то немагчыма і абвергнуць».

Алесь Смалянчук працягвае знаёміць грамадзтва зь велізарным і найкаштоўнейшым дзёньнікам ліцьвіна Міхала Ромэра за 1911—1945 г. На гэты раз асьветленая не масонская тэматыка, а некаторыя асаблівасьці «нашаніўскага» жыцьця ў Вільні. Друкуецца і сканчэньне ўспамінаў Францішка Кушаля «Спробы арганізацыі Беларускага Войска». Вайсковым справам прысьвечаны артыкул Алеся Сімакова пра «індзейскую вайну» Тадэвуша Касьцюшкі. Пэўна, далёка ня ўсе ведаюць, што славутаму герою прыйшлося ў сваім жыцьці выступаць ня толькі супраць ангельцаў і расейцаў, але й супраць індзейцаў, праўда, апасродкавана.

Генадзь Ластоўскі са Смаленску разглядае расейскія навучальныя праграмы і школьныя падручнікі — як там асьвятляецца гісторыя Беларусі. Звычайна — ніяк, а калі й згадваецца, то па-савецку, калі не сказаць горш. Ціхіх беларусаў расейскія падручнікі не заўважаюць. Гэта, вядома, лепш, чым тое, што пішуць пра ўкраінцаў («добраахвотнае ўзьяднаньне» і г.д.). Артыкул Г.Ластоўскага — спроба разбурыць даўнія стэрэатыпы расейскай гістарыяграфіі. Застаецца пажадаць, каб нехта ў Расеі прачытаў гэты матэрыял.

Адна са сталых тэмаў БГА — навядзеньне мастоў з заходнімі гісторыкамі. Зьмешчанае інтэрвію з швэйцарскім дасьледнікам Штэфанам Родэвальдам, які цікавіцца сярэднявечным Полацкам (даецца тлумачэньне, чаму), і пераклады працаў нямецкага гісторыка Тэадора Шнайдэра «Роля гістарычнай сьвядомасьці ў палітыцы» і «Сіла гісторыі» Джойс Эплбай (ЗША). Гэтак часопіс спадзяецца ўзбагаціць мэтадалёгію беларускай гістарычнай навукі — ведаем, што такія высілкі ня гінуць.

Валеры Пазьнякоў


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Агледзіны: Вершы / Уклад. і прадмова А.Бакача; Маст. Ю.Хілько. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1998. — 224 с.: іл. — Наклад 1400 ас. ISBN 985-6318-29-7

Агляд (Правы чалавека ў Беларусі, 1998 г.). — Менск: Праваабарончы Цэнтар «Вясна-96», 1999. — 47 с.

Адамчык В. Разьвітальная аповесьць: Аповесьць, апавяданьні, дзёньнікі. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 448 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-02-0231-9

Арфаграфічны слоўнік: Для пачатк. кл. / Уклад. К.Кабызева, М.Казьбярук, Т.Саўрыцкая і інш. — 6-е выд. — Менск: Народная асьвета, 1999. — 160 с. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-03-0917-2

Беларуская камэдыя ХХ ст.: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. А.Жакевіч. — Менск: Вышэйшая школа, 1998. — 384 с.: іл. — (Школьная бібліятэка). — Наклад 27300 ас. ISBN 985-06-0403-4

Бічэль Д. Снапок: Выбраныя вершы. — Менск: Мастацкая ліатаратура, 1999. — 446 с. — Наклад 1500 ас. ISBN 985-02-0239-4

Веткаўскі музэй народнай творчасьці / На бел., рас., ангельск. мовах. 2-е выд.. — Менск: Беларусь, 1999. — 119 с.: іл. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-01-0218-7

Гаўраш Н. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы. — Менск: Вышэйшая школа, 1998. — 603 с. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-06-0374-7

Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ — пач. ХХ ст.: Падручнік для філял. фак. пэд. ВНУ / І.Багдановіч, У.Гніламёдаў, Л.Голубева і інш.; Пад агульн. рэд. М.Лазарука, А.Семяновіча. — 2-е выд., дапрац. — Менск: Вышэйшая школа, 1998. — 560 с. — Наклад 7000 ас. ISBN 985-06-0304-6

Грым Браты. Брэмэнскія музыкі: Казкі: Для малод. шк. веку / Пер. на бел. мову; Маст. Ю.Цярэшчанка. — Менск: Юнацтва, 1999. — 302 с.: іл. — (Б-ка замежнай дзіцячай літаратуры). — Наклад 3000 ас. ISBN 985-05-0108-1

Жывіца: Вершы, апавяданьні, казкі пра дзяцей і для дзяцей / Уклад. І.Імпель; Маст. В.Сакалоў. — Менск: Юнацтва, 1999. — 351 с. — (Школьная бібліятэка) — Наклад 34700 ас. ISBN 985-05-0268-1

Кантакты і дыялёгі. Інфармацыйна-аналітычны і культуралягічны бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. № 1 (37). Студзень, 1999. — 55 с.: іл. — Наклад 299 ас.

Карызна У. Іграй, жалейка, не змаўкай: Вершы, казкі, паэмы, загадкі, небыліцы: Для дашк. і мал. шк. веку / Маст. Т.Беразенская.— Менск: Юнацтва, 1998. — 267 с.: іл. — Наклад 5000 ас. ISBN 985-05-0144-8

Куліковіч У. Беларускі правапіс: правілы, заданьні, кантрольныя работы. — Менск: «Завігар», 1998. — 280 с. — Наклад 11000 ас. ISBN 985-6187-05-3

Крыніца. № 12 (49), 1998. — 112 с.: іл. — Наклад 1300 ас. ISSN 0234—1387

Левановіч Л. Ларыса, альбо прыгоды аўтамабіліста: Аповесьць, п’есы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1998. — 256 с. — Наклад 1400 ас. ISBN 985-02-0341-2

Лук’янаў М. І цемра адступіла...: Аповесьці, апавяданьне. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 254 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-02-0336-6

Мазго У. Сьмехапад: Вершы, песьні, казкі, загадкі: Для мал. шк. веку / Маст. Т.Беразенская. — Менск: Юнацтва, 1999. — 127 с.: іл. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-05-0193-6

Навуменка І. Хатняе зайчанё: Апавяданьні: Для малодш. шк. веку / Маст. Т.Сянькоўскі. — Менск: Юнацтва, 1998. — 175 с.: іл. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-05-0227-4

Права на волю. Бюлетэнь Праваабарончага Цэнтру «Вясна-96». № 1 (25), № 2 (26), 1999. — Наклад 299 ас.

Пракаповіч І. Шляхі наканаванага бязьмежжа: Вершы / Прадм. К.Камейшы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 111 с. — (Першая кніга паэта). — Наклад 1000 ас. ISBN 985-02-0246-7

Сіманёнак Л. Разгорнуты сусьвет: Вершы. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — 95 с. — (Дэбют). — Наклад 1000 ас. ISBN 985-02-0238-6

Старычонак В. Беларуская літаратура: ад А да Я. У дапамогу абітурыентам, школьнікам. — Менск: Вышэйшая школа, 1998. — 524 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-06-0454-9

Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатру і драматургіі: У 3 т. Т. 2: 20-50-я гады ХХ ст. / Беларускі ўнівэрсытэт культуры; Уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камэнт. А.Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 574 с. — Наклад 700 ас. ISBN 985-08-0265-0

Шарэцкі С. Трагедыя Беларусі, або што такое сапраўдны лукашызм. — Менск, 1998. — 96 с.

Юхо Я. Гісторыяграфія гісторыі дзяржавы і права фэадальнай Беларусі. (Сэрыя: «Гісторыя Бацькаўшчыны», дадатак да часопіса «Права і эканоміка»). — Менск, 1999. — 104 с. — Наклад 250 ас. ISBN 985-442-028-2

Artymowicz N. Lagodny czas / Уклад. і апрацоўка Т.Карабовіча. — Люблін, 1998. — 113 c. ISBN 83-86620-28-5

Czasopis. Bialystok – Krynki, 3/1999. ISSN 1230-1876

Книжное дело, пресса Беларуси: Адрасна-тэлеф. даведнік (зьвесткі на 1.12.98 г.) / Нац. кніжная палата Беларусі. — Менск: НКП Беларусі: ПКООО «Макбел», 19987 — 736 с. ISBN 985-6020-17-4 ISBN 985-6347-68-8


 

Выйшла з друку кніга літаратуразнаўчых артыкулаў Лявона Юрэвіча «Камэнтары». У ёй працы, прысьвечаныя творчасьці Вацлава Ластоўскага, Янкі Юхнаўца, Сьвятаслава Каўша, Рыгора Крушыны, Алеся Салаўя, Пётры Татарыновіча, Міхася Міцкевіча, Ларысы Геніюш, «Баявой ускалосі», айцам-марыянам, тавізаўцам ды інш. Пасьлямова Уладзімера Конана. Цікава, што на вокладцы – карціна Артура Клінава «Карабель».

Ахвотным прыдбаць кнігу: тэл. (017) 283-24-10

 

Кнігу дзіцячых песень «Дударочак» (з нотамі і мэтадычнымі ўказаньнямі), складзеную І.Лосікам і Л.Скаромнай, можна замовіць па тэл. (017) 227-78-92


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0