Паштовая скрынка


 

Mіколу А. з Соснаў. Дашліце гэта ў газэту «Царква». Толькі гэта ня міты, а стэрэатыпы і аблуды.

 

Сяргею Ш. з Полацку. Ваш артыкул распадаецца на дзьве часткі. Другая цікавая, хоць трохі сумбурная. У першай жа вы нібы вырашылі прадэманстраваць тое, што крытыкуеце — непразрыстасьць, а таксама пераскокі з аднаго на адно і вельмі грувасткую мову. Перарабіце, калі ласка.

 

Івану К. з Лос-Анджэлесу. Ваш ліст пераслалі ў рэдакцыю «Беларуса».

 

Уладзімеру Л. зь Менску. Жыве!

 

Вікторыі зь Менску. Не выходзіць больш «Полацак», зачыніўся ды, кажуць, шчэ й са шкандалам.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0