Сёння ў Віцебску ў судзе Першамайскага раёна (вул.Гарбачэўскага, 26) адбудзецца судовы працэс над сябрам БАЖ, журналістам і праваабаронцам Валерыям Шчукіным. Яму інкрымінуюць парушэнне артыкула 189 («Знявага») Крымінальнага кодэкса.

В. Шчукіна абвінавачваюць у знявазе членаў і супрацоўнікаў апарату выбарчых камісій падчас кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 25‑га склікання.

Нягледзячы на тое, што Крымінальна‑працэсуальны кодэкс прадстаўляе знявагу як справу выключна прыватнага абвінавачвання, крымінальная справа ў адносінах Валерыя Шчукіна распачата пракурорамі Першамайскага раёна В. Ягоравым і Чыгуначнага — Я. Лапкоўскім. Максімальна магчымае пакаранне паводле артыкула 189 КК — два гады пазбаўлення волі.

Пачатак працэса а 14.30. Уваход вольны.

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0