Адам Глёбус

Інтымнае

Тэкстуальныя кантамінацыі, зробленыя на маргінэсе афарызмаў Франсуа дэ Лярошфуко

***

Сустракаць даўнюю каханку крышку сорамна.

***

Каханьне — ахова спакою любімай істоты.

***

Звычайна дапамагаеш толькі таму, што сам спадзяесься на дапамогу.

***

Калі пачнеш разглядаць каханьне з гледзішча навукі, а не эротыкі, дык можаш цалкам пагадзіцца з выказваньнем Ларошфуко: "Каханьне дакладней за ўсё параўноўваць з гарачкаю: цяжар і працягласьць іх ніколі не залежаць ад нашае волі". Але зводзіць эротыку да мэдыцыны — недаравальная загана абмежаваных матэрыялістаў.

***

Кастапраў і ў каханьні бачыць наступствы хваробы хрыбетніка.

***

Не патрабуй праўды ад каханкі — шчырасьць разбурае каханьне.

***

У палымянасьці страсьцей можаш і не заўважыць болю, які прычыняеш любімаму чалавеку.

***

Рэўнасьць — рашучы крок да страты каханьня.

***

Пра недахопы каханкі гавораць у мінулым часе, як і пра яе цудоўныя якасьці, бо каханка ў сапраўднасьці — таямніца за сямю пячаткамі.

***

Самая раўнівая жонка, як вядзецца — нечая кінутая каханка.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0