ПАШТОВАЯ СКРЫНКА

 

Вользе Л. зь Менску. Некаторыя кажуць, што слова «інтэлігенцыя» нарадзілася не ў расейскай мове, а ў польскай. Нацыянальная саматоеснасьць (ідэнтычнасьць) можа грунтавацца і на будучыні, а ня толькі на мінулым — на імкненьні да будучыні.

Калі сапраўды перакладчыца перакладала «le cafard est partout» як «таракан бегает повсюду», напішыце пра гэта таксама ў службу культуры францускай амбасады, бо ўсё ладзяць яны. Гэта добрая нагода, каб папрасіць іх перакладаць фільмы на беларускую мову, а не на расейскую. Крытыкаваць ня бойцеся, на гэтым сьвет стаіць.

Алёсу зь Берасьця. Ад «Кока-колы» яшчэ ніхто не паміраў, хаця й смаку ў ёй вялікага, мусіць, няма. Навуку будзем друкаваць.

Раману Р. зь Севастопалю. Дужа радыя, што асьвяцілі Вы ікону Еўфрасіньні, што над Вашым стэндам пад час гуляньняў разьвяваўся бел-чырвана-белы сьцяг, што трымалі Вы «Пагоню» і Максіма — гэта рэчы простыя, але сьвятыя. Пра Аляксандра Казарскага напішыце нам болей. Добра, што на Вашу прапанову ў памяць пра яго Дуброўне флёт падорыць якар. За гэта дзякуй і адміралу. Капітан першага рангу Валеры К. хай дашле нам свае вершы. Але не забывайцеся іншы раз зьезьдзіць да Максіма магілу пачысьціць.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0