ПАШТОВАЯ СКРЫНКА
Андрэю Б. з Кіева. Шкада, што зачынілі беларуска-ўкраінскую праграму ў Фондзе «Відродження». Што часопіс «Сучасність» падрыхтаваў беларускі нумар — добрая навіна, але дзе шукаць на яго грошы, мы ня ведаем. У Беларусі наўрад ці што знойдзеце. Хіба ў Польшчы, хоць гэта й парадаксальна.
Сержуку Ш. зь Менску. Памылкі пералічайце, а ня проста пішыце, што іх шмат. Тэксты можаце таксама прыносіць у набраным выглядзе або перасылаць E-mail-ам, каб нам не перанабіраць.
У газэты ёсьць прынцыпы. Такога імя мы ня знаем. Калі ўсе будуць пісаць, як хочуць, выйдзе каляніяльны заапарк.
Іосіфу З. з Варапаева. Парады Тызэнгаўза цікавыя, але ж нам трэба, каб на беларускай мове было. 6 машынапісных старонак — гэта наша газэтная старонка. Вы нам шлеце тэкст у 12 старонак — у нас няма месца, каб такое вялікае надрукаваць.
Андрэю Захаранку зь Менску і Алесю Чобату з Горадні. Просім зьвярнуцца ў рэдакцыю па ганарар.
Уладзімеру Аніськевічу з Баранавічаў. Забярыце свой прыз за конкурс «Піва за Беларусь» у рэдакцыі або дашліце свой дакладны адрас.